Блог Пётра Садоўскі

Пра падручнік "Гісторыя Беларусі", 6 клас

Пётра Садоўскі
10.05.2017

Канешне, падручнік гісторыі – не мастацкі тэкст. Аднак чаканы аповед пра эпоху ледавікоў, мамантаў, жыццё першабытных людзей, што насялялі наш край, настройвае 12-гадовага вучня на таямніча-апавядальны лад, запаволены рытм з аазісамі малюнкаў, схематычных картаў і храналагічных стужак. Праз гэта павінен нарадзіцца тэкст, як бы запісаны з голасу настаўніка, што «сваімі словамі», проста апавядае пра незнаёмае. Такога, на жаль, я не магу сказаць пра тэкст падразгляднага падручніка.

Зь дзеткамі па-беларуску

Пётра Садоўскі
20.10.2014

Гэтыя нататкі я напісаў перш за ўсё для тых бацькоў, хто, нават вырасшы ў пасьляваеннай рускамоўнай беларускай сям’і, з пэўнага імпульсу адчуў этычную і эстэтычную патрэбу ў штодзённым побыце карыстацца нашай роднай мовай ня толькі публічна, але і ў сям’і, з сваімі блізкімі і роднымі.

Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ

Пётра Садоўскі
08.03.2014

Распачынаем рубрыку артыкулам пра тое, як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ. Гэты выбар невыпадковы. Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.