Алена Вінчэўская

Варшаўская вандроўка

14.12.2009


Кожная магчымасць выехаць і ўбачыць свет для мяне – падарунак лёсу. У гэты раз падарунак і лёс у асобе Настаўнік.інфо і праграмы «Спрыянне развіццю найноўшых метадаў адукацыі" перанеслі мяне ў Варшаву. Мэта – убачыць, як на практыцы выкарыстоўваюць метад АА* (актыўнай ацэнкі)  польскія настаўнікі, пазнаёміцца с сістэмай адукацыі ў Польшчы.
Школьная адукацыя максімальна прыстасавана да патрэб вучня і сітуацыі развіцця свету!
Першае, што мяне ўразіла – разняволеная атмасфера ў школе. Дзеці без формы, настаўнікі ў выгодных джынсах на ўроках сядзяць на стале і пацягваюць з кубачка каву, класы без “афрарамонту” аформлены дзіцячымі праектамі па тэме ўрокаў або выхаваўчых гадзін. Школьнае жыццё ідзе павольна, без напругі і перабольшанай рэгламентаванасці, якую ў нас называюць “парадкам”.
Класныя журналы аформлены рознымі колерамі на адным лісце па прадмету, ёсць школы дзе няма званкоў – усе самі трапляюць на заняткі.