Свабода як усвядомленая неабходнасць
15 беларускіх настаўнікаў, якія навучаліся на дыстанцыйным курсе «Актыўная ацэнка», адправіліся з азнаямленчым візітам у Польшчу. Нас цікавіла не толькі праца польскіх школ з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, але і сістэма адукацыі краіны.




Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі.