Варшаўскія вакацыі або адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў у Польшчу

Адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў у Польшчу адбыўся з 23 па 28 сакавіка. Што ўразіла нашых педагогаў?  Як мы выглядаем на фоне іншых? Ці ў тым кірунку рухаемся? З якімі праблемамі нам яшчэ прыйдзецца сутыкнуцца ў будучыні і як іх вырашаюць нашы калегі?
Уражаннямі дзеляцца ўдзельнікі візіту.

Святлана

Варшаўскія канікулы дазволілі нам пазнаёміцца з польскай сістэмай адукацыі, выдатным педагогам Данутай Стэрнай,  пабываць на ўроках польскіх калег, якія выкарыстоўваюць у сваёй педагагічнай практыцы АА. Візіт у Польшчу яшчэ раз пераканаў нас у тым, што АА - жыццяздольная і прадуктыўная стратэгія навучання. Найбольш прагрэсіўная частка польскага настаўніцтва звяртаецца да названай стратэгіі, каб павысіць якасць адукацыі і адпаведна падняць прэстыж сваёй навучальнай установы. На жаль ці на шчасце (тут ужо як каму!), у Польшчы няма строгай прывязкі вучняў да мікрараёна і бацькі могуць выбіраць школу для сваіх дзяцей. Польскім школам прыходзіцца існаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі (пры гэтым фінансаванне ідзе ў адпаведнасці з колькасцю вучняў), і яны стараюцца зрабіць навучанне ў школе прывабным для вучняў і іх бацькоў, бяспечным (безопастным) і разам з тым  якасным.

Парадаваліся за польскіх калег, бо яны маюць магчымасць не толькі выбіраць, але і складаць самастойна вучэбныя праграмы. Цікава, што гэта не вельмі радуе саміх польскіх настаўнікаў: узрастае адказнасць кожнага асобнага настаўніка за вынікі сваёй дзейнасці – якасць ведаў вучняў. 

Жорсткая канкурэнцыя ва ўмовах дэмаграфічнага крызісу, асабістая адказнасць за якасць адукацыі вымушаюць настаўнікаў шукаць эфектыўныя сродкі навучання, і яны ўсё часцей звяртаюцца да АА. Наведаныя ўрокі паказалі, што, захоўваючы асноўную сутнасць стратэгіі, настаўнікі накладаюць яе на сваю педагагічную сістэму. Таму і ўрокі, на якіх мы мелі гонар пабываць, былі абсалютна розныя. І гэта вельмі добра! Колькі разоў падобная думка гучала падчас абмеркавання асобных модуляў курса і справаздач!!!

Вандроўка ў Польшчу дазволіла адчуць гонар за нашых беларускіх настаўнікаў, апантаных, неабыякавых, сапраўдных прафесіяналаў. Навучанне на дыстанцыйным курсе, зносіны з ментарамі і кансультантамі, знаёмства са справаздачамі студэнтаў, асабістае знаёмства з калегамі падчас паездкі ў Польшчу паказала, што мы не надта адсталі ад польскіх калег, а ў некаторых пазіцыях пайшлі і значна далей (хай даруюць мне польскія калегі!).  Ніякіх сумненняў не застаецца наконт таго, што стратэгія АА ўпэўнена ўваходзіць у практыку беларускіх настаўнікаў.

Вялікі дзякуй арганізатарам дыстанцыйнага курса за тое, што яны знайшлі аднадумцаў з усёй рэспублікі, “заразілі” іх гэтай стратэгіяй і далі магчымасць  вучыцца, спрачацца, самаразвівацца і самарэалізоўвацца.     

Вольга

Варшаўскія вакацыі або адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў ў Польшчу

Нядзеля. 23 сакавіка. Мінск, 9.00

У вызначаны час на пэўным месцы сустрэліся 15 незнаёмых людзей, якія ніколі да гэтага не сустракаліся, але былі аб’яднаны адной мэтай: імкненнем даць кожнаму вучню магчымасць максімальна выкарыстаць свой патэнцыял і дасягнуць высокіх паказчыкаў.

 Доўгая дарога за шчырымі размовамі зусім не стаміла. У Варшаву мы прыехалі, калі можна так сказаць, добрымі знаёмымі.

Нядзеля. 23 сакавіка. Варшава, 17.00 (мясцовы час)

 Цёплая сустрэча з арганізатарамі адукацыйнага візіту зняла лёгкі цень стомленасці і заінтрыгавала: польскія калегі гатовы падзяліцца з намі вопытам выкарыстання элементаў АА ў адукацыйным працэсе. Пад канец прывітальнай вячэры канчаткова стала зразумела, што сустрэліся творчыя, натхнёныя, цікавыя людзі, якія любяць сваю прафесію.

Панядзелак. 24 сакавіка. Варшава

 На парозе пачатковай школы № 143 імя Стэфана Стажынскага нашу дэлегацыю вітала дырэктар школы Крыстына Якубоўска, якая з захапленнем расказала пра сваю ўстанову і калег-настаўнікаў. Нас запрасілі на шэраг урокаў (польская мова, англійская мова, гісторыя) і выхаваўчую гадзіну з выкарыстаннем элементаў АА. Сумесная праца настаўнікаў і вучняў, арганізаваная на аснове метаду “О’кей” (так называюць актыўную ацэнку ў Польшчы), безумоўна, захапіла нас, і таму час заняткаў праляцеў імгненна, а абмеркаванне ўбачанага было актыўным: мы дзяліліся сваімі ўражаннямі, а польскія настаўнікі – сваім вопытам правядзення заняткаў на аснове АА.

 Наступная сустрэча – Цэнтр развіцця адукацыі. Дырэктар Цэнтра падрабязна расказала пра сістэму навучання і прынцыпы кар’ернага росту настаўнікаў Польшчы. Больш за ўсё нас уразіла арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі настаўнікаў: тэмы курсаў вызначаюцца школамі на аснове пажаданняў настаўнікаў і тых праблем, якія ўзнікаюць ва ўстанове. На нашу думку, такое цеснае супрацоўніцтва школы і ўстаноў развіцця адукацыі даюць магчымасць арганізоўваць адукацыйны працэс на больш высокім узроўні. Істотна адрозніваецца і лесвіца прафесійнага росту польскіх настаўнікаў. Нам яна паказалася, у параўнанні з нашай, не зусім удалай, калі так можна сказаць. Было адзначана , што цяпер у польскай сістэме адукацыі адбываецца вялікі працэс змен, таму дырэктар выказала меркаванне, што ў хуткім часе многія пытанні будуць перагледжаны і ўдасканалены. Цэнтр развіцця адукацыі, як сказала дырэктар, вучыць настаўнікаў і дырэктараў навучальных устаноў метаду актыўнай ацэнцкі і заахвочвае на яе пераход, г.зн. шырокае выкарыстанне АА ў адукацыйным працэсе.

 Вечар панядзелка скончыўся рамантычна: прагулка па Варшаве (старым горадзе) з гідам. Гэтую прыгажосць, канешне, неабходна бачыць!

Аўторак. 25 сакавіка. Варшава

 Сёння нас гасцінна вітала гімназія № 3 імя Маршалка Юзэфа Пілсудскага. Дырэктар гімназіі Катажына Хампель з задавальненнем паказала нам навучальную ўстанову, расказала пра поспехі свайго калектыву,  адказала на тыя пытанні, якія ўзнікалі ў нас у час гутаркі. Наведаны ўрок англійскай мовы паказаў, што актыўная ацэнка, сапраўды, дапамагае вучню вучыцца.

P.S. Тут кожны з нас упершыню ўбачыў практычнае выкарыстанне электроннага класнага журнала.

 Варшава славіцца Цэнтрам навукі “Капернік”. Арганізатары візіту не маглі не арганізаваць экскурсію ў гэтае цудоўнае месца, дзеючая экспазіцыя якога складаецца са шматлікіх інтэрактыўных зон-прыпынкаў. Выстава яскрава адлюстроўвае гісторыю чалавечай цывілізацыі і шматлікія дасягненні: радыё, кіно, лазер, Інтэрнэт і інш. Многае ў Цэнтры прысвечана чалавеку, таму, што знаходзіцца побач з ім. Шматлікія экспанаты дазваляюць наведвальнікам вывучыць будову свайго арганізма, праверыць свой фізічны стан.

 

Серада. 26 сакавіка. Варшава

 Працоўны дзень сёння пачаўся значна раней, таму што да пачатковай школы № 173 імя польскіх шахцёраў неабходна доўга дабірацца. Дзень быў сонечны. Але святла і цеплыні, здаецца, стала значна больш, калі на парозе школы сустрэла нас дырэктар Лідыя Хмялеўска. Шчырая ўсмешка на твары, бляск у вачах у час “прагулкі” па школе паказвалі на тое, што гэта таксама яшчэ адна сапраўдная гаспадыня навучальнай установы. У Цэнтры развіця адукацыі дырэктарам была выказана думка, што поспех школы на 95% залежыць ад дырэктара, ад таго, што ён робіць. Дырэктар школы павінен быць сапраўдным лідарам. Яскравы прыклад такога лідара сёння быў перад намі. Мы не здзівіліся, калі адзіны ўрок, які наведвалі ў гэтай школе (урок польскай мовы), стаў для нас сапраўдным майстар-класам. Мы былі ў захапленні ад убачанага.

 Нязмушаная размова з настаўніцай і дырэктарам школы за кубачкам гарбаты дазволіла выказаць свае ўражанні ад урока і самой школы, абмеркаваць агульныя праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе ўвядзення актыўнай ацэнкі ў навучальны працэс.

 Пазнаёміцца з сістэмай настаўніцкіх прафсаюзаў, якія дзейнічаюць у Польшчы, мы змаглі ў Саюзе польскіх настаўнікаў. Цікавым дакументам нам паказалася “Хартыя настаўнікаў”, дзе распісаны падрабязна ўсе правы і абавязкі настаўніка, а таксама магчымасць настаўнікаў карыстацца гадавым адпачынкам з захаваннем заработнай платы, каб пазбегнуць прафесійнага выгарання.

 Не менш эмацыянальнай і па-чалавечы шчырай і цёплай была сустрэча з Данутай Стэрнай - выдатным польскім педагогам, ініцыятаркай укаранення методыкі актыўнай ацэнкі ў Польшчы. Ужо з першых хвілін можна было адзначыць, што перад намі сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Разбор тэарэтычнага матэрыялу методыкі АА быў удала пераплецены з практычным вырашэннем пытанняў, якія разглядаліся у час сустрэчы. Энергія, якая адыходзіла ад гэтай цудоўнай жанчыны, напаўняла кожнага з нас, мы разумелі: у нас усё атрымаецца, бо па-іншаму быць не можа. Тры гадзіны паказаліся хвілінамі. Не хацелася разыходзіцца, але … наперадзе новая сустрэча, у Мінску.

Чацвер. 27 сакавіка. Варшава

 Сёння гасцінна перад намі расчыніла свае дзверы школа № 65 з інтэгрыраванымі класамі. Дырэктар школы Магдалена Ксенжапольска ахвотна расказала пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гэтай навучальнай установе, паказала, якія ўмовы створаны для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў школе. Наведванне ўрока пачатковай школьнай адукацыі і ўрока геаграфіі яскрава паказала, што заняткі ў інтэгрыраваных класах ў польскай школе і беларускай істотна адрозніваюцца: дзеці займаюцца па адной праграме, у настаўніка на ўроку прысутнічае памочнік – педагог са спецыяльнай адукацыяй, які не толькі сочыць за увагай і працаздольнасцю дзяцей з асаблівасцямі, але і дапамагае іншым вучням, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Тут настаўнікам можна пазайздросціць.

 Гутарка з настаўнікамі і дырэктарам пасля ўрокаў спрыяла абмену вопытам, думкамі, якім чынам лепш уводзіць актыўнуют ацэнку ў адукацыйны працэс, як працаваць з бацькамі вучняў.

 Усё добрае заўсёды некалі заканчваецца. Падыходзіў да завяршэння і наш адукацыйны візіт. Мабыць, каб зусім не стала сумна пасля выніковай размовы з арганізатарамі нашай стажыроўкі, нас запрасілі на развітальную вячэру ў рэстаран. Жывая музыка і балканская кухня (перцу там не шкадуюць) паўплывалі на наш настрой. Здавалася, што мы проста адна сям’я, што ведаем адзін аднаго многа гадоў, мы такія розныя, але ўсё ж такі падобныя адзін на аднаго.

 У той вечар мы дзякавалі нашым арганізатарам за такі цікавы і сапраўды змястоўны адукацыйны візіт, бо разумелі: тое, што ўбачылі і пачулі дзякуючы іх намаганням, дае магчымасць пераасэнсаваць уласны вопыт, убачыць іншыя падыходы для вырашэння пастаўленых сучаснасцю і грамадствам задач.

Алена

Заметки о поездке в Варшаву «Варшавские каникулы».

Коллеги.

Бытует мнение, что незаменимых людей у нас нет. Я думаю, что это не так. К такой мысли я пришла после того, как познакомилась с моими коллегами-счастливчиками, которые оказались со мной рядом в автобусе,  направлявшемся в Варшаву. Люди из разных уголков страны, работающие с учениками разных возрастов, преподающие разные предметы, оказались единомышленниками, болеющими за одно дело, настоящими профессионалами.  Настолько увлеченных своей профессией людей во времена тотального зарабатывания денег я давно не встречала. Работая в Лицее и будучи ограниченной только кругом своих коллег, увлечения которых ты более или менее уже представляешь, ты вдруг окунаешься в безбрежное море других интересов, методик, оказываешься как будто на другой планете. Настоящим потрясением для меня стало то, что так много инновационных площадок в стране открыто именно в областных центрах, в районах. Это говорит о неравнодушных, ищущих, трудолюбивых учителях. Завидую их ученикамJ  Вот бы оказаться девочкой и снова пойти учитьсяJ

Уроки

Мы посетили уроки в нескольких школах и гимназиях. В первый день в начальной школе были показаны уроки такого высокого уровня, что я слегка даже опешила. Было видно невооруженным взглядом, что здесь никто не готовился специально к показушному уроку для гостей, что проведение уроков по АО – трудовые будни. Результаты внедрения методики были очевидны: ребята активно работали, могли думать, рассуждать, делать выводы, искать ответы на поставленные вопросы. И не обращали никакого внимания на учителей, сидящих сзади. В некоторых школах мне показалось, что эффект показушного урока был. Но все равно, приятное ощущение от просмотренных приемов АО не перекрывается какими-то нестыковками или шероховатостями. Изучая методику по-модульно, не видишь методику в целом,  и поэтому познакомиться с практикующими учителями было очень полезно. В Польше, как и в Беларуси, очень много зависит от харизмы, опыта, увлеченности учителя. И если учитель хочет работать, то и его ученики будут ему подстать. Во всех школах нас встречали как родных, поили чаем и кофе, угощали пирожными. Все мои усилия привести тело в порядок к лету рухнули в первый же деньJ

Жалко, что мы не смогли посмотреть применение АО в лицейских классах, на физике или математике, и было неловко ничего не подарить ребятам начальной школы в ответ на их поделки, врученные нам. Заметка на будущее – побольше брать маленьких сувенирчиков для учителей и детей (хотя бы конфеты).

Тамара.

Как же мне повезло, что во время размещения по комнатам в хостеле я оказалась в группе людей, которые попали на 2 этаж. И дело вовсе не в комнатах, в которых мы жили. Я жила на одном этаже с Тамарой Мацкевич – организатором курсов в Минске. Вечера в хостеле за чашкой чая после насыщенной дневной программы стали источником для вдохновения работать дальше. Такого эрудированного человека с богатым жизненным и педагогическим опытом, как Тамара, надо еще поискать. Каждый вечер, несмотря на усталость, изменения режима дня из-за перевода стрелок часов, мы обсуждали то, что увидели днем. Замечания Тамары, анализ уроков отражал  самую суть увиденного. Если ранее для меня был один безусловный авторитет – Запрудский Николай Иванович, то сейчас рядом с ним стоит еще и Тамара Мацкевич.

Жилье.

Очень приличная комната досталась нам с соседкой. Условия для ночлега для хостела очень даже приличные, кровати удобные, комнаты просторные. Душ и туалет общий, но очередей нигде не было. Хорошо, что почти вся группа оказалась на одном этаже. 

Развлекательная программа.

Центр Коперника – вот что надо обязательно посетить любому туристу, приезжающему в Варшаву. Рассматривая опыты, участвуя в их проведении, ты на несколько часов погружаешься в детство. Особенно это интересно физикам и биологам. Возможно, если бы такой центр был во времена моего детства в Минске, то у меня была бы другая профессия. В очень доступной форме показываются основные законы жизни. Была только одна проблема – языковой барьер. Главный вывод посещения центра Коперника – даешь такие центры во все города мира! J

В своих рассуждениях я перечислила далеко не все увиденное. Я очень рада, что в моя жизнь обогатилась таким опытом и ОГРОМНОЕ СПАСИБО организаторам этой стажировки в Варшаве. Главный итог этой поездки для меня заключается в том, что я решила и дальше применять метод АО в своей работе. Варшавские каникулы удались на 100%.

С бесконечной благодарностью, Нестерук Елена