Метадычны дапаможнік

Прафесар Ян Патвароўскі: Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай

Змяніце рускую мову навучання і ўся Беларусь зменіцца! Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца…

Як выглядаюць курсы павышэння кваліфікацыі

Тамара Мацкевіч

Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?

Стартавая праверачная работа па рускай мове ў 3 класе

Матэрыял распрацаваны на падставе методыкі «актыўная ацэнка» і з’яўляецца практычным дадаткам да артыкула Святланы Аксючыц «Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў».

Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў

Святлана Аксючыц

Традыцыйная сям’я, традыцыйная педагогіка, традыцыйная сістэма адносін мае на ўвазе погляд на дзіця як на аб’ект клопатаў дарослых і суб’ект паслушэнства. Дарослыя ўсё самі плануюць за дзіця, навучаюць яго ўменням будучага дарослага жыцця, вучаць яго таму, што некалі, можа быць, яму прыдасца. Суб’ектам уласнага жыцця, яго гаспадаром, такое дзіця становіцца толькі тады, калі стане дарослым, засвоіўшы дарослы спосаб жыцця, думак, пачуццяў і дзеянняў.

«Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка»

Змест:
Прадмова
З гісторыі актыўнай ацэнкі
І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі
ІІ. Досвед беларускіх педагогаў
ІІІ. Дадаткі:
- Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі
- Памятка «Як падрыхтаваць зваротную
інфармацыю ад настаўніка да вучня»
- Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку
- Прыклады ключавых пытанняў
- Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА
Карысныя спасылкі

Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тамара Мацкевіч

Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?

Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:

«Гідраўлічныя механізмы»

Урок і прэзентацыя

Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.

Што мы пабачылі ў Варшаве

Наталля Ільініч, aacenka.by

У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі.
У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі...

Актыўная фцэнка як філасофія навучання

Эва Боргаш
Матэрыялы Эвы Боргаш для семінара «Актыўная ацэнка як філасофія навучання», які адбыўся ў Мінску 11 снежна 2011 г.
Для чаго патрэбна Актыўная ацэнка? Каб:
1. настаўнікі атрымлівалі большую аддачу ад навучання;
2. замест канкурэнцыі на ўрок прыйшла супраца;
3. падвысілася індывідуалізацыя навучання;
4. вучні працавалі больш эфектыўна і свядома;
5. палепшыліся вынікі навучання;
6.

Старонкі