Метадычная распрацоўка «10 пытанняў»
Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ)
Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.




З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах.
Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!