Архіў навін
Словы Уладзіміра Карызны, музыка Яўгена Глебава. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.
Пакрокавы майстар-клас ад Насты Глушко (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства). Для працы спатрэбяцца: газета, клей, скотч, пластылін, фарбы.
Традыцыйная беларуская Ялінка адбудзецца 3 студзеня ў клубе Imaguru. Суполка «Нашых дзетак» запрашае далучыцца да арганізацыі і дапамагчы з правядзеннем свята.
Ілюстраваная падборка зімовых вершаў і загадак для дзяцей ад часопіса «Родная прырода».
Словы Міхася Пазнякова, музыка Таццяны Грыневіч. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.
У філіяле Веткаўскага музея 27 снежня пройдзе святочная ялінка для дзетак ад 1 да 10 год. У праграме карагоды, батлейка, калядныя спевы ад гурта ГМКГА «Талака» і «Ягоравай гары».
27 снежня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі «Ў» робяць святочны бранч, падчас якога можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік.
20 снежня 1945 выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты». Ад шчырага сэрца віншуем калег з юбілеем! Зычым пазітыўных зменаў у нашай адукацыі, чытацкай павагі ды разумнага начальства.
Музей Якуба Коласа падрыхтаваў для дзяцей і дарослых шмат цікавых мерапрыемстваў: выставы, экскурсіі, конкурсы, майстар-класы, лялечныя прадстаўленні, квэст-гульня.
З экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Помнік першай паловы ХХ стагоддзя – школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці.