Постэры ў добрай якасці для правядзення інфармацыйнай і класнай гадзіны.
Маніпуляцыі на тэлебачанні
Маркеры магчымых маніпуляцый і фэйкаў у тэлесюжэтах:
- неверагодныя гісторыі;
- вострая, эмацыйная лексіка;
- неадпаведнасць карцінкі і словаў каментатара;
- ацэначны характар паведамлення журналіста;
- "сведчанні відавочцаў", якія немагчыма праверыць.
Парады:
Уважліва сачыце за тэлекарцінкай. Ці адпавядае выява сцверджанням?
Аналізуйце кантэкст агулам, параўноўваючы з іншымі медыя. Ці чулі вы пра той самы факт з іншых крыніц?
Адрознівайце чуткі ад фактаў. Якая першакрыніца інфармацыі? Ці можна яе праверыць?
Аналізуйце, ці замоўчваецца ў тэлесюжэтах пэўная інфармацыя, параўнаўшы з іншым медыя.
Звярніце ўвагу на цытаваных экспертаў. Ці вы пра іх чулі раней? Ці ведаеце, якая ў іх прафесійная рэпутацыя? Калі ўзнікнуць сумневы - скарыстайцеся інтэрнэтам.
Манпуляцыі і магчымыя фэйкі ў друкаваных медыя
Маркеры маніпуляцыі ў прэсе і анлайн-медыя:
- выкарыстанне неідэнтыфікаваных крыніц, чутак, якія немагчыма праверыць;
- штучнае аб'яднанне ў адзін артыкул не звязаных паміж сабой падзей;
- эмацыйна-афарбаваныя словы, якія апісваюць людзей і падзеі;
- катэгарычныя ацэначныя сцверджанні;
- заклік да дзеянняў.
Парады:
Звяртайце ўвагу на загаловак! Ці адпавядае ён інфармацыі ў тэксце? Ці ёсць у ім катэгарычныя сцверджанні, якія нельга праверыць? Ці ён не з'яўляецца сенсацыйным?
Звяртайце ўвагу на крыніцу інфармацыі. Наколькі яна надзейная? Ці можна праверыць факты? Ці гэта толькі чуткі, пададзеныя як факты?
Аналізуйце, ці ўтрымлівае тэкст ацэначныя меркаванні.
Аналізуйце, наколькі звязаны паміж сабой падзеі, апісаныя ў артыкуле. Ці існуе логіка? Ці сувязь паміж падзеямі штучна навязваецца?
Звяртайце ўвагу на фатаграфіі і ілюстрацыі. Ці здольны яны выклікаць моцную эмоцыю?
Маніпуляцыі і фэйкі ў сацыяльных сетках
Маркеры маніпуляцый і магчымых фэйкаў у сацыяльных сетках:
- падазроныя акаўнты, з якіх сыходзіць інфармацыя;
- неверагодная, шакуючая інфармацыя;
- хвалепадобны распаўсюд вызначанага паведамлення;
- адсутнасць спасылак на першакрыніцу.
Парады:
Заўсёды спрабуйце знайсці першакрыніцу інфармацыі, якая актыўна распаўсюджваецца ў сетцы.
Звяртайце ўвагу на акаўнт-старонку, з якой распаўсюджваецца інфармацыя. Кім яна была створана, як даўно?
Колькі падпісчыкаў? (сяброў, followers)
Колькі чалавек падзяліліся інфармацыяй? (колькасць рэпостаў, shares, likes)
Звяртайце ўвагу на агульны характар папярэдніх паведамленняў, публікацый (posts). Параўноўвайце тэндэнцыі.
Крыніца: Акадэмія ўкраінскай прэсы