Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.
Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне. Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.
Каб прыняць ўдзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара Уладзімера Хільмановіча: belarushilm@gmail.com альбо скайп: belarushilm альбо па звычайнай пошце: 230023 г. Гродна, а/с 121 .
Перавага будзе аддавацца маршрутам па мястэчках ды іншых малых мясцовасцях.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2010 г.
Увага! У якасці выключэння да ўдзелу могуць быць запрошаныя краязнаўцы з сумежных з Гарадзеншчынай і гістарычна звязаных з ёй раёнаў Віцебшчыны, Міншчыны, Берасцейшчыны.
Паводле belngo.info
Краязнаўчыя семінары ў Гродне
21.04.2010