Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў
Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Раздзел: Паўтарэнне (3 г.)
Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).
Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні 2 класа маюць уяўленне аб галосных і зычных гуках і ўмеюць абазначаць іх на пісьме літарамі; умеюць вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова.
Мэты настаўніка: плануецца, што вучні змогуць пісьменна запісаць вымаўленае слова; вызначыць арфаграмы ў словах і пісьменна іх запісаць.
Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменне пісьменна запісваць вымаўленае слова і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць у групе.
НаШтоБузу (што дзеці будуць умець пасля ўрока):
– абазначаць на пісьме галосныя і зычныя гукі літарамі;
– вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова;
– задаваць пытанні на разуменне і працаваць з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, прэзентаваць вынікі сваёй работы;
– паважаць думкі другіх вучняў, умець узаемадзейнічаць у малой групе;
– адэкватна ацэньваць сваю работу і работу аднакласнікаў.
Распрацоўка ўрока doc 214 Kb
Дадаткі – метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове):
1– 2 класы doc 1,06 Mb
3 – 4 класы doc 1,73 Mb
«Дзіцячы магазін»
22.09.2012