22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) разгорнецца вялікае «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
Каб свята атрымалася сапраўды народным, запамінальным і яскравым, дасылайце да 16 лютага свае прапановы і творчыя ідэі па напаўненню праграмы мерапрыемства на электронныя скрынкі artsiadziba@gmail.com або prastora@prastora.by.
Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
Падрабязней на artsiadziba.by