Таварыства беларускай школы запрашае настаўнікаў, бацькоў, метадыстаў і ўсіх зацікаўленых звярнуць увагу на змест падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства. У сувязі з вяртаннем да профільнага навучання і распрацоўкай для гэтай мэты новых падручнікаў мы маем магчымасць данесці сваё меркаванне да аўтарскіх калектываў і дапамагчы ім палепшыць змест і метадычную базу падручнікаў. Калі вам не ўсё роўна, чаму і як вучаць наступнае пакаленне беларусаў, якія каштоўнасці закладаюць у падручніках, калі ласка, пакідайце свае заўвагі і прапановы на нацыянальным адукацыйным партале adu.by, куды ТБШ змясціла рэцэнзіі незалежных адмыслоўцаў:
Вінцук Вячорка. "Дапытлівы юнак спытаў" (Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі, 1917—1945 гг. і інш.)
Пётра Садоўскі. "Грамадазнаўства ў беларускіх падручніках"
УВАГА! Пасля змяшчэння рэцэнзій і іх вялікай папулярнасці яны былі выдалены з нацыянальнага адукацыйнага партала adu.by разам з Форумам.