Падручнікі

З Днём роднай мовы!

21.02.2022

Усё ў нас было, як у людзей! І мова, і школа, і навука. Было і будзе! 
З Днём роднай мовы, дарагія настаўнікі! 
Толькі паглядзіце на гэтае багацце! Некалі мы яго адскануем, вывучым і даведаемся:
- па якіх падручніках вучыліся беларусы на пачатку 20-га стагоддзя,
- якая цікавая і складаная праграма была ў беларускіх школьнікаў,
- наколькі добра ў нас была распрацаваная тэрміналогія ў розных навуках,
- якімі крыніцамі карысталіся аўтары пры напісанні беларускіх падручнікаў,
- якія творы вывучалі ў школе,

ТБШ запрашае да дыскусіі

27.07.2015

Таварыства беларускай школы запрашае настаўнікаў, бацькоў, метадыстаў і ўсіх зацікаўленых звярнуць увагу на змест падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства. У сувязі з вяртаннем да профільнага навучання і распрацоўкай для гэтай мэты новых падручнікаў мы маем магчымасць данесці сваё меркаванне да аўтарскіх калектываў і дапамагчы ім палепшыць змест і метадычную базу падручнікаў.

Падручнікі па фізіцы ператвараюць дзяцей у бяздумных спажыўцоў

05.03.2015

Пра якасць сучасных падручнікаў па фізіцы, пра фармаванне навучальнай праграмы, пра тое, каго і як адбіраюць для напісання падручнікаў – Юрый Ляшчынскі ў «Рабоце над памылкамі».