Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў "Інтэракцыя" аб'яўляе конкурс казак, прысвечаны мэтам устойлівага развіцця. Прапануецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (7-16 гадоў) узяць удзел у конкурсе на стварэнне навучальных казак.
Задача казак - расказаць дзецям розных узростаў пра мэты ўстойлівага развіцця і пра тое, што можа зрабіць кожны з нас для іх дасягнення.
Удзельнічайце ў конкурсе і можа быць менавіта ваша казка ўвойдзе ў навучальныя матэрыялы для заняткаў па Мэтам устойлівага развіцця!
Працы прымаюцца да 10 студзеня 2023 г. на адрас interakcia.agency@gmail.com
Падрабязнасці па спасылцы
http://sustainable-tales.tilda.ws
Тэксты, дасланыя на конкурс, можна перасылаць сваім давераным кантактам, але нельга публікаваць у адкрытых крыніцах: пабліках і групах, на сайтах, у сваіх сацсетках.