Конкурс казак для мэтаў устойлівага развіцця
01.12.2022
Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў "Інтэракцыя" аб'яўляе конкурс казак, прысвечаны мэтам устойлівага развіцця. Прапануецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (7-16 гадоў) узяць удзел у конкурсе на стварэнне навучальных казак.
Задача казак - расказаць дзецям розных узростаў пра мэты ўстойлівага развіцця і пра тое, што можа зрабіць кожны з нас для іх дасягнення.
Удзельнічайце ў конкурсе і можа быць менавіта ваша казка ўвойдзе ў навучальныя матэрыялы для заняткаў па Мэтам устойлівага развіцця!