Гродна: XIII Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЕСКА

17.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка 2012 г.

Тэма сёлетняга фестываля, які адбудзецца 3 – 4 лістапада на базе гімназіі №1 Гродна, – талерантнасць.

У праграме: майстар-класы, творчая вечарына, ролевыя гульні, пляцоўкі па абмене досведам, акцыя «У імя жыцця без ВІЧ», канцэрт і ўручэнне сэртыфікатаў.

Да ўдзелу запрашаюцца дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА і госці (дэлегацыі з 3 – 4 вучняў і 1 куратара).

Заявіць пра ўдзел у фестывале можна да 26 кастрычніка.

Арганізатары могуць даслаць, пры патрэбе, палажэнне з пячаткамі ў сканаваным выглядзе ці праз факс, а таксама памагчы з жытлом.

Дырэктар фестываля – Юрый Груца (+375 29 7819450, +375 44 7819450).
Каардынатар – Дзмітрый Седач (+375 29 8680478).

Анонс doc 131 Kb
Палажэнне аб правядзенні (з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на фестываль) doc 45,5 Kb
Анкета для гродзенцаў doc 35,5 Kb
Анкета для іншагародніх doc 35 Kb

Паводле t-styl.info, інфармацыйнага ліста