Архіў навін
Media Bar Camp 2009
5–7 чэрвеня 2009 году ў Літве адбудзецца другі міжнародны MediaBarCamp, прысвечаны праблемам новых медый і медыяактывізму.
Асноўная мэта правядзення MediaBarCamp 2009 – стымуляваць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў з выкарыстаннем тэхналогій новых медыя.
Чакаецца, што ў MediaBarCamp 2009 прымуць удзел каля 150 чалавек з Беларусі, краін Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфармаваная з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная альтэрнатыўным інфармацыйным медыяпраектам і іх стваральнікам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.
Загэгістравацца ан-лайн можна на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/registration/
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/
Паводле рассылкі belngo.info
Праект па грамадзянскай журналістыцы
Цікавішся жыццём грамадства? Хочаш навучыцца пісаць матэрыялы пра тое, што хвалюе людзей, пазнаёміцца з тым, як гэта робяць актыўныя маладыя людзі ў Польшчы і Германіі? Жывеш у Гародні і маеш ад 18 да 25 год?
Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў праект па грамадзянскай журналістыкі!
Праект складаецца з трох частак:
У час трэнінга “Асновы грамадзянскай журналістыкі” (Гродна, 5–6 мая, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінга і выканання хатняга задання будзе сфармаваная група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня).
Удзельнікі адукацыйнага візіта разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства “Грамадзянін”, Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей.
Фінальным этапам праекта (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекта і перспектывам яго працягу.
Міжнародная школа ў Венгрыі
Міжнародная летняя школа ў Венгрыі запрашае да ўдзелу студэнтаў з розных краінаў. Школа адбудзецца з 19 чэрвеня па 1 ліпеня 2009 году.
Тэма — сучасныя падзеі ў Еўропе ды ў свеце з фокусам на Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (уключна з Балканамі і пост-савецкімі краінамі).
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 мая 2009 году.
З праграмай летняй школы можна пазнаёміцца на старонцы універсітэту: http://european-studies.hu/?page_id=131.
Дадатковая інфармацыя – на сайце: http://european-studies.hu/?page_id=81
Паводле рассылкі belngo.info
Узнагарода Рональда Вайзера для навучання і даследаванняў
Узнагарода Рональда Вайзэра для навучання і даследванняў ўлучае ў сябе кароткатэрміновы даследніцкі візіт у Мічыганскі універсітэт, ЗША, у красавіку-верасні 2010 году.
Апліканты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 кастрычніка 2009 году.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.afpwebfolio.org/files/2008–09/Development%20Award%20Poster%2009_2.pdf
Паводле рассылкі belngo.info
Летнік для моладзі ў запаведніку «Халодны яр» ва Украіне
Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі «Новыя краіны-старыя суседзі".
Летнік адбудзецца ў маляўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня. Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам, культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых ініцыятываў.
Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць аплочаныя арганізатарамі.
Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Працоўная мова мерапрыемства – руская, але веданьне англійскай мовы будзе лічыцца прыярытэтам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2009 году.
Больш падрабязную іфармацыю пра летнік і форму заяўкі глядзіце ў файлах konkurs.doc і anketa.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
Да ўвагі школьных рок-гуртоў
Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы.
Выданне музыкі на дыску — мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасцяў для калектываў усё больш. У Мінску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і эксперыментальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.
Такія салянкі — не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты і зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаванні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і не вельмі цяжкай, а песні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя эксперыменты вітаюцца.
Прадусара для сябе знайсці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 мая.
Паводле Нашай Нівы
Тры вольныя месцы ў беларускім садку
Засталіся 3 вольных месцы (17 запісалася, магчыма 20 чалавек) у групе 3‑4 год у дзіцячым садку №570 па вул.Чайлыткі 8, тэрмін звароту — па жнівень 2009 г. Кантакт — +375 29 395 73 99 Дар’я
Паводле Нашай Нівы
Стыпендыі на навучанне і даследчую дзейнасць у Нарвегіі
Нарвежскі ўрад заснаваў стыпендыі, якія спрыяюць абмену дактарантамі/аспірантамі і маладымі даследчыкамі з іншых краін. Стыпендыі адчыненыя ва ўсіх галінах, у тым ліку прыкладное і выканаўчае мастацтва. Іх можна атрымаць у акрэдытаваных нарвежскіх універсітэтах, даследчых інстытутах, каледжах і іншых арганізацыях універсітэцкага ўзроўню.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на дзесяцімесячнае прыбыванне ў Нарвегіі. Іх могуць атрымаць дактаранты, аспіранты і спецыялісты, якія атрымалі ступэнь доктара, кандыдата не болей за 6 гадоў таму. Кандыдаты мусяць валодаць англійскай альбо нарвежскай (дацкай, шведскай) мовамі.
Стыпэндыі даюцца на 1–10 месяцаў цягам аднаго навучальнага году. Асенні семестр – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны снежня, веснавы – з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны чэрвеня. Памер стыпендыі – 12 000 нарвежскіх кронаў у месяц для дактарантаў і 15 000 кронаў для кандыдатаў навук. Акрамя таго, пры доўгім прыбыванні вылучаецца 10 000 кронаў на абсталёўванне.
Штогод стыпендыі вылучаюцца прыкладна на 8 млн.кронаў і іх атрымліваюць каля 100 чалавек.
Да заявы на стыпендыю неабходна прыкласьці запрашэнне нарвежскага боку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 красавіка 2009 году.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міждзяржаўнай асацыяцыі паслядыпломнай адукацыі па тэл. 495 434–24–38.
Паводле рассылкі belngo.info
Канферэнцыя па культуры і медыях у Вільні
Канферэнцыя на тэму «Культура і медыі: лакальныя і глабальныя аспекты» адбудзецца 22–23 мая ў Вільні. Галоўнай мэтай сустрэчы будзе аналіз і ўзмацненне сувязі паміж медыямі і культурай на глабальным і лакальным узроўнях.
Працоўныя мовы – англійская і літоўская.
Удзел ў канфэрэнцыі бясплатны. Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражыванне і харчаванне, але не кампенсуюць выдаткі на праезд.
Магчымыя тэмы для выступаў (але не абавязкова імі абмяжоўвацца):
* Уплыў медыяў на сацыяльнае жыццё.
* Медыі і канструяванне ідэнтыфікацыі (нацыянальнай, этнічнай, гендэрнай).
* Пасярэдніцтва палітыкі, штодзённае жыццё і грамадская сфера.
* Арт-медыі і іх месца ў сучаснай культуры.
* Месца тэорыі медыяў у сучасным гуманітарным дыскурсе.
Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна даслаць заяўку і рэзюмэ (да 1500 знакаў) па адрасе arunas_mickevicius@yahoo.com і vilius.dranseika@fsf.vu.lt.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай.
Спампаваць сцэнар
Спампаваць тэксты песень