Архіў навін
Пётр Ахрэмчык, Звязда
Новы навучальны год зноў не абышоўся без сюрпрызаў: нягледзячы на зусім яшчэ «свежанькі» Кодэкс аб адукацыі, на неаднаразовыя заявы, што ніякіх рэформаў у школе больш не павінна быць, міністр адукацыі за некалькі дзён да 1 верасня аб’явіў пра чарговыя змяненні, якія чакаюць школьную сістэму. Праўда, дзякуй Богу, не сёлета.
Што ж падштурхнула Міністэрства адукацыі на чарговыя пературбацыі? На працягу ўжо некалькіх гадоў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы з’яўляюцца найгоршымі – вось гэты сумны факт і стаў штуршком да чарговых новаўвядзенняў для школы.
Настаўнік Доўскай гімназіі Пётр Ахрэмчык прапануе развагі пра дастатковую ці недастатковую колькасць гадзін на вывучэнне фізікі ў школе.
Фізічны практыкум
Валянцін Асташынскі. Эксперымент у прыродазнаўстве. Фізічны практыкум: Метадычныя ўказанні да лабараторных работ па курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для студэнтаў факультэта міжнародных адносін. Мінск: БДУ, 2010.
Метадычныя ўказанні да выканання чатырох лабараторных работ па фізіцы ў межах курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства».
Эксперымент у прыродазнаўстве: Фізічны практыкум
Валянцін Асташынскі. Эксперымент у прыродазнаўстве. Фізічны практыкум: Метадычныя ўказанні да лабараторных работ па курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для студэнтаў факультэта міжнародных адносін. Мінск: БДУ, 2010.
Метадычныя ўказанні да выканання чатырох лабараторных работ па фізіцы ў межах курсу «Асновы сучаснага прыродазнаўства». Работы датычыцца раздзелаў фізікі «Механіка», «Тэрмадынаміка», «Электрадынаміка» і «Рэлятывісцкая дынаміка» и могуць быць праведзены як у вучэбных лабараторыях, так і самастойна ў хатніх умовах.
Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў. Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Дадаткі – метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове).
Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў
Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Раздзел: Паўтарэнне (3 г.).
Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).
Даслала Алена Церашкова. Прывітанне, сябры! Мы запрашаем вас на свята – Міжнароднага дня роднай мовы. Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць...
Свята-турнір роднай мовы для 3 класаў
Даслала Алена Церашкова на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
- Прывітанне, сябры!
- Добрага дня!
- Мы запрашаем вас на свята – Міжнароднага дня роднай мовы.
- Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць...
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 1 лістапада
«Народныя журналісты» — не прафесійныя рэпарцёры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе.
Дашлі на конкурс «Народны журналіст – 2012» тэкст, фота-, відэа-, аўдыёрэпартаж – выйграй ноўтбук, відэакамеру, стажыроўку за мяжой.
«Дзіцячы магазін»: Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў
Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Раздзел: Паўтарэнне (3 г.).
Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).
Апошні тэрмін падачы прац – 15 лістапада
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»», Еўрапейскі настаўніцкі клуб (Мінск) абвяшчаюць Конкурс даследчых прац школьнікаў і студэнтаў Беларусі па вывучэнні Еўрапейскага Саюза.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца працы, напісаныя школьнікамі ці студэнтамі навучальных устаноў Беларусі. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць навуковага кіраўніка. Работы прымаюцца на беларускай або рускай мовах.
Сярод прыкладных тэмаў даследчых прац:
- Школьная жыццё і формы самаарганізацыі;
- Балонскі працэс, акадэмічныя свабоды і мабільнасць;
- Школьныя сайты, сацыяльныя сеткі ды іншыя формы камунікацыі.



