Архіў навін
Іна Кебікава выйгала суд, які прызнаў незаконным яе звальненне са школы. Гэты суд выйграла не толькі Іна, але і дзеці Грыцэвіцкай школы, якім вярнулі любімую настаўніцу і веру ў справядлівасць.
12 лютага Мінскі абласны суд пацвердзіў, што рашэнне раённага суда аб аднаўленні на працы маладой настаўніцы было законнае. Іна Кебікава так пракаментавала судовае рашэнне: “Так, я лічу, што рашэнне суда было справядлівае. Хаця ў мяне было мала надзеі, што яно будзе менавіта такім. Фармальна мяне звольнілі за прагул, але за гэтым стаяў мой удзел у мясцовых выбарах.
Агляд адукацыйных навінаў
- З'явілася «Энцыклапедыя» для абiтурыентаў
- Нягледзячы на мінулагодні недабор на асобныя факультэты, БДУ не адмаўляецца ад унутраных экзаменаў.
“Працоўныя выходныя”. Оpen space для будучыні экалагічнай гімназіі №19 г. Мінска
10–11 лютага 2007 года адбыўся семінар “Гімназія+мікрараён=здаровая супольнасць”, які быў арганізаваны экалагічнай гімназіяй №19, ГА(ОО) “Экапраект” (Мінск) і Інстытутам сацыяльнага менэджменту Ўсход-Захад OWI (Бон, Германія). Адметнасцю гэтага семінара было тое, што семінар праводзіўся метадам “Адкрытая прастора” (Оpen space), які дазваляе арганізаваць абмеркаванне важных тэмаў паміж рознымі зацікаўленымі людзьмі. Упершыню ў Беларусі калегі з гімназіі, калегі з іншых устаноў адукацыі і рэгіёнаў, настаўнікі, вучні і бацькі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый пры кампетэнтным кіраванні фасілітатара Jo Töpferа (www.joconcult.de) разам працавалі, дыскутавалі, прымалі рашэнні і распрацоўвалі свае праекты для далейшай рэалізацыі ў напрамку разьвіцця экалагічнай гімназіяй №19.
пра метад «Адкрытая прастора»
У ЕГУ пачалася рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы веснавога семестра
1 – 28 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць рэгістрацыю на дыстанцыйныя курсы.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання» праводзіцца па двух кірунках:
— Конкурс метадычных распрацовак урокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на ўроках па школьных прадметах;
— Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Мая грамадзянская пазіцыя».
Арганічная хімія. Электронны падручнік для сярэдняй школы.
Пад рэдакцыяй Г.І. Дзерабінай, А.У. Солавава (на рускай мове)
Загрузіць старонку
Прэзентацыя PowerPoint.
Распрацаваў Шабусаў Анатоль Канстанцінавіч. Старaсельскі ВПК ДСШ Бялыніцкі р-н.
e-mail: ilotana@tut.by
Спампаваць (991 KБ)
Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Фізкультурна–пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1–4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.
Масленіца (Масленка, Сырная сядмiца, Запусты)
Сцэнарый складзены настаўнiцамi этнашколы Вiкторыяй Яршовай, Бярнардай Iвановай i Фаiнай Таранавай.
Паказаны вучнямi 5 класа ( з дапамогай 4-га i 8-га) у 1999 годзе.
Пастаноўка Вiкторыі Яршовай.
Дзеючыя асобы:
4 зазывальнiкi – скамарохi
Карабейнiкi
Маладая пара
Хлопцы i дзяўчаты
Загрузіць сцэнар



