Архіў навін
Конкурс праектаў YouthActionNet
Калі вы зяўляецеся заснавальнікам моладзевай арганізацыі, якая каардынуе дзейнасць валанцёраў у вашай мясцовасьці; або калі вы – лідэр групы адданых сваёй справе маладых людзей, якія займаюцца абаронаю і прамоцыяй правоў дзіцяці ў вашай краіне; калі вы з'яўляецеся маладым чалавекам, які працуе дзеля таго, каб несці пазітыўныя сацыяльныя змены ў вашу мясцовую супольнасць, то YouthActionNet можа вам дапамагчы.
Кожны год на аснове конкурса выбіраюцца 20 выбітных маладых грамадзкіх лідэраў для ўдзелу ў праграме YouthActionN
Конкурс для студэнтаў «Мая кар'ера»
ГА «Цэнтр ПОСТ» сумесна з Прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяць для студэнтаў 2–4 курсаў ВНУ Беларусі конкурс эсэ і конкурс фатаграфій на тэму «Мая кар'ера».
Пераможцы конкурсаў прымуць удзел у Міжнародным Форуме «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі", 5–8 ліпеня 2007 года ў Кіеве, Украіна.
Hаботы прымаюцца да 25 красавіка 2007 г.
Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх
Мэта тыднёвага візіта ў Прагу – азнаямленне прадстаўнікоў Беларускіх няўрадавых арганізацый з сістэмай і дзейнасцю чэшскіх НДА.
Мэтавая група: Маладыя сябры дэмакратычных НДА, пажадана з рэгіянальных і мясцовых арганізацый, якія дагэтуль яшчэ не ўдзельнічалі ў адукацыйных візітах за мяжу. (Нагадваем, што сябры суполак ТБШ, ТБМ, сацыяльных, экалагічных арганізацый, нефармальных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, школьных клубаў і г.д. могуць прымаць удзел у праграме)
Працоўныя мовы: беларуская, руская і англійская.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны падаць заяўку да 30-га красавіка 2007 >>>
Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
У Светлагорску праведзена навукова-практычная канферэнцыя для старшакласнікаў. Сярод прызёраў канферэнцыі – 11-класніцы Анастасія Каваленка і Наталля Зыкун, якія падрыхтавалі свае працы па выніках удзелу ў археалагічных экспедыцыях. Высокую ацэнку працы Анастасіі даў прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта С. Рассадзін >>>
Варта паглядзець!
МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзентацыю дакумэнтальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» рэжысёра Змітра Сасноўскага. Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструментаў: дуды, лютні, ліры, гусляў, сурмы. У сюжэце: інтэрв'ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Прэзентацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00. Палац моладзі (вул.
Праграмы для моладзі пры Міжнародным Адукацыйным Цэнтры (IBB)
Супрацоўніцтва і кантакты са шматлікімі еўрапейскіх краінамі стварае практычна бязмежныя магчымасці для моладзі. Сумесныя мерапрыемства і камунікацыя пераследуюць розныя мэты: знаёмства з еўрапейскімі суседзямі, урокі гісторыі, абмен думкамі з аднагодкамі, развіццё міжкультурнай кампетэнцыі, падвышэнне актыўнасці асобы ў кірунку стварэння грамадства без гвалту і дыскрымінацыі.
Міжнародны Адукацыйны Цэнтр (IBB) прапаноўвае з 1986 года для школ, ВНУ, устаноў, што працуюць з моладдзю наступныя магчымасць:
- Міжнародныя моладзевыя сустрэчы
- Паездкі ў мемарыяльныя комплексы (Пошук слядоў нацыянал-сацыялізму)
- Адукацыйныя паездкі
- Школьныя паездкі
- Супрацоўніцтва паміж школамі
- Міжнародныя студэнцкія дыскусійныя форумы
- Актыўна супраць правых сіл (напрыклад трэнінгі грамадзянскай мужнасці)

Пётра Садоўскі
«Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро ў папулярным выданні «Як распавядаюць пра гісторыю дзецям у розных краінах свету». У сваім артыкуле Пётра Садоўскі робіць параўнальны аналіз беларускіх і заходнееўрапейскіх падручнікаў.
Сайт для гісторыкаў і краязнаўцаў
Сайт зрабілі гісторыкі з “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон” Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы. Ён змяшчае карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту http://www.edu.grsu.by/rubon
Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі.
Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту



