Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.12.2011

Рэгістрацыя – з 1 снежня 2011 г. па 22 студзеня 2012 г.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, цікаўных да сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».
Курс распрацаваны як альтэрнатыва школьнаму прадмету «Грамадазнаўства».
Навучанне пройдзе на адукацыйнай платформе MOODLE з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 г.
Курс можа быць скарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільного эсэ (абавязковы іспыт пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.
Па сканчэнні курса на базе ЕГУ будзе зарганізаваная тэматычная канферэнцыя для ўдзельнікаў.

09.12.2011

Змест нумару
1. VIIІ справаздачна-выбарная Асамблея РГА ―ТБШ‖ і нацыянальная канферэнцыя ―Пострэформавы стан беларускай адукацыі
2. Алесь ЛОЗКА. Гэта ўжо не проста катастрофа ў адукацыі, а гвалт над будучыняй беларусаў.
3. Тамара МАЦКЕВІЧ. Праблемы адукацыі вачыма настаўніка.
4. Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі
5. План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады
6. Алесь ЛОЗКА. Ніл Гілевіч: ― Не трацьце веры і мужнасці, сябры!
7. Энгельсу Дарашэвічу – 70 8. Любоў ІЛЬЯСАВА. Інтэрактыўныя элементы ў дзіцячых экскурсіях

Спампаваць PDF

09.12.2011

Змест нумару
1. VIIІ справаздачна-выбарная Асамблея РГА ―ТБШ‖ і нацыянальная канферэнцыя ―Пострэформавы стан беларускай адукацыі
2. Алесь ЛОЗКА. Гэта ўжо не проста катастрофа ў адукацыі, а гвалт над будучыняй беларусаў.
3. Тамара МАЦКЕВІЧ. Праблемы адукацыі вачыма настаўніка.
4. Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі
5. План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады
6. Алесь ЛОЗКА. Ніл Гілевіч: ― Не трацьце веры і мужнасці, сябры!
7. Энгельсу Дарашэвічу – 70
8. Любоў ІЛЬЯСАВА. Інтэрактыўныя элементы ў дзіцячых экскурсіях

Спампаваць PDF

08.12.2011

Сайт Nastaunik.info - гэта грамадскі праект,
створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Мы разлічваем, што кожны, хто далучаецца да нас, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Наш сайт прапануе вам свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін.

Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі – усё гэта вы знойдзеце ў нашых раздзелах.

Чакаем вашых водгукаў, матэрыялаў, ідэяў і прапановаў на nastaunik.info@gmail.com .

Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

08.12.2011

Ігар Сасімовіч

Прайшлі заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютарныя камунікацыі і Інтэрнэт». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнэт’?» было зададзена больш чым шасці дзясяткам вучняў.
Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі да чаканага мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Насцярожвае і тое, што нават тыя юнакі і дзяўчаты, якія вывучаюць англійскую мову, не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

08.12.2011

Ігар Сасімовіч: Што такое – Інтэрнэт?

Віншуем гомельскую «Талаку» з 25-годдзем! Калядны сцэнар з «Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны» дапаможа настаўнікам, вучням і бацькам зладзіць вясёлае свята.
Ідзем кругом света, да пана нашага Лета, мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем...

08.12.2011

Калядны сцэнар ад гомельскай «Талакі»

Віншуем гомельскую «Талаку» з 25-годдзем!
Калядны сцэнар з «Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны» дапаможа настаўнікам, вучням і бацькам зладзіць вясёлае свята.
Ідзем кругом света, да пана нашага Лета, мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем...

07.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 снежня 2011 г. 

Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1–4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША.
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнес, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальнае права, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, геалогія, кіраванне ў сферы сервісу і турызму, міжнародныя адносіны, журналістыка, масавыя камуніацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка. Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.

06.12.2011

Навагодняя песня (+аўдыё)

Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе...

Старонкі