Архіў навін
18 – 24 сакавіка 2013 г.
З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах. Сёлета ў Беларусі партнёрамі Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы:
• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня.
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці».
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта).
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля».
Тэма новага нумару дзіцячага часопіса «Гарбузік» – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць:
Адшукаць, дзе права і лева
Вывучыць, чаму акіян салёны
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата
Даследаваць, як утвараецца шторм
Павудзіць рыбу
Павандраваць па Канадзе
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы
Адказаць, якога колеру снег
Прачытаць, як жабка стала прыгожай
Змайстраваць акварыум
Разгадаць крыжаванку
Марына Маўчанава, М.Л., Белсат ТВ
Першыя электронныя дзённікі з’явіліся ў Беларусі больш як пяць гадоў таму. Аднак нягледзячы на пазітыўныя водгукі карыстальнікаў, так і не сталіся сур’ёзнаю альтэрнатываю для «аналагавых» дзённікаў у нашай краіне. Электроннымі дзённікамі карыстаюцца сёння ўсяго каля трох дзясяткаў школаў.
Беларуская школа яшчэ не гатовая цалкам пераходзіць на электронныя дзённікі, а Міністэрства адукацыі не бачыць з іх настолькі значнай карысці, каб рабіць практыку паўсюднаю. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч. На ягоную думку, беларуская школа «яшчэ не саспела», каб уводзіць гэткую сістэму.
У той жа час міністр зазначыў, што кожная школа можа сама ўводзіць электронныя дзённікі ў залежнасці ад сваіх патрэбаў. Гэта значыць – «на свой страх і рызыку» ды без аніякага падтрымання.
Апошні тэрмін – 20, 24 сакавіка 2013 г.
23 сакавіка 2013 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі» – штогадовая падзея, якая ініцыюецца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Арганізацыя заклікае ўсіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпальныя аб’яднанні, камерцыйныя установы – выключыць святло і іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну (акрамя ліфтоў), каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату.
Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах гэтай акцыі і праекта ШПІРЭ прапаноўвае ўстановам адукацыі і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у мерапрыемствах: стварэнні супольнага відэароліка «60 секунд для Зямлі» ды інтэлектуальнай гульні «Зялёнае Што? Дзе? Калі?».
Апошні тэрмін – 4 красавіка
Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» пры партнёрстве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Discover Vilnius!» («Адкрый для сябе Вільню!») вучняў 9 – 11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.
Удзельнікам праекта прапануецца ўнікальная магчымасць наведаць вясновую Вільню 26 – 27 красавіка (пятніца – субота) 2013 г. Падчас двухдзённага візіту вы пазнаёміцеся з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, наведаеце адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста займальна праведзяце час!
Кошт удзелу ў праекце – 85 еўра. Усе ўдзельнікі, якія не маюць шэнгенскай візы, атрымаюць бясплатную візу ад арганізатараў.
Апошні тэрмін – 1 красавіка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА абвяшчаююць конкурс дзіцячых казак пра сучасную Беларусь у межах праекта, прысвечанага еўрапейска-арабскаму дыялогу паміж Захадам і Усходам (у прыватнасці, Рэспублікай Беларусь ды Султанатам Амана).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 10 – 15 гадоў.
10 найлепшых прац будуць узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», перакладзены на арабскую мову, праілюстраваны юнымі ўдзельнікамі аналагічнага конкурсу ў Султанаце Амана і выдадзены на трох мова (беларускай, арабскай і англійскай).
5 сакавіка споўнілася 60 год баранавіцкаму краязнаўцу ды асветніку Віктару Сырыцу.
Сп. Віктар – адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». У 2009 годзе ён здабыў прыз у конкурсе за шэраг метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі.
Віншуем Віктара Сырыцу з юбілеем, зычым добрага настрою і выдатных дасягненняў!
Кася Крот, Твой стыль (Гародня)
Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.
Іна Соркіна: Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.
Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.
Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.



