Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.04.2011

Яўген Валошын, Звязда

Мяне здзіўляе, калі ў многіх беларускіх школах вучні не бачылі жывых паэтаў, музыкаў, навукоўцаў (сустрэчы з такімі людзьмі ў савецкую эпоху арганізоўваліся перыядычна). Паўсюль кажуць пра тое, што дзеці змяніліся, што іх не адцягнуць ад камп’ютара і што, апроч гульняў, іх нішто не цікавіць. Але ці так гэта? Я сам бачыў у беларускіх школах, гімназіях і сацыяльных прытулках сотні дзяцей з моцнымі духоўнымі задаткамі. Чаму яны потым вырастаюць скнарлівымі бройлернымі курачкамі нашага спажывецкага грамадства?

 /

27.04.2011

29 красавіка
У пятніцу, 29 красавіка, а 12-ай гадзіне на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кіраўнікамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – рэктарам, акадэмікам Анатолем Міхайлавым, а таксама прарэктарамі Аляксандрам Калбаскам і Ірэнай Вайшвілайтэ.
Тэма онлайн-канферэнцыі: Праект ЕГУ. Дыскусія пра сённяшнюю і перспектыўную ролю Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў беларускім кантэксце.
Задаць пытанне можна тут .

27.04.2011

Віктар Лістападаў, Заўтра тваёй краіны

Праз колькі дзён у Беларусі пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на праходжанне Цэнтралізаванага тэставання. Вынікі леташняга ўступнага іспыту болей чым сціплыя. Гэта робіць усё актуальнейшай тэму якасці адукацыі ў сярэдняй школе.

26.04.2011

Што можа “вінцік”?
Ён можа перакрыць паветра тым, каму яно неабходна. Што "вінцік" ахвотна і робіць, калі хоча замацавацца ў сістэме. Сённяшняй сістэме патрэбны такія “вінцікі”?
Чытайце гісторыю аднаго ліставання, і думайце.


26.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 6 мая
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаюць да ўдзелу ў Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20–22 мая!
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.

25.04.2011

Элементарная матэматыка. Алгебра
Рэсурс ствараўся некалькі год з удзелам студэнтаў мехмата БДУ пад кіраўніцтвам экспертаў у Moodle з дапамогай Geogebra. На падставе кнігі: Метельский, Н.В. Математика. Курс средней школы для поступающих в вузы и техникумы. Мн. 1972.


25.04.2011

Элементарная матэматыка. Алгебра
Рэсурс ствараўся некалькі год з удзелам студэнтаў мехмата БДУ пад кіраўніцтвам экспертаў у Moodle з дапамогай Geogebra. На падставе кнігі: Метельский, Н.В. Математика. Курс средней школы для поступающих в вузы и техникумы. Мн. 1972.


25.04.2011

Cцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11.

22.04.2011

“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”: сцэнар гасцявога ўрока 
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.

21.04.2011

Планы-канспекты творчых урокаў

Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі.

Старонкі