Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая
Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.
Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год.
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія».

14.04.2011

Алег Трусаў


8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ.
Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ.
У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая.
Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на  электронны адрас siadziba@gmail.com.

13.04.2011

Дарагія сябры!
Хачу выказаць падзяку ўсім добрым людзям, хто пісаў мне лісты са словамі падтрымкі, тэлефанаваў, дасылаў грошы на мой адрас. У гэты цяжкі час я адчула цёплую, шчырую хвалю салідарнасці ад неабыякавых людзей з розных куткоў Беларусі – ад Мёраў да Касцюкоўкі, ад Коханава да Моталя. Зусім незнаёмыя людзі працягнулі мне руку дапамогі! Хто пасля гэтага скажа, што беларусы абыякавыя, несалідарныя людзі?

13.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, зарганізаваным ЮНЭСКА і фондам міру ім. Гоя.
Тэма: “Мая гісторыя натхнення”. Людзі перажываюць унутраныя змены, якія матывуюць іх да стварэння лепшага свету. Распавядзіце гісторыю натхнення, якое змяніла вашае жыццё. 
Конкурс ладзіцца ў катэгорыях: дзеці (да 14 гадоў), моладзь (15–25 гадоў).

12.04.2011

«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.


12.04.2011

Факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды.

12.04.2011

Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»  
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных рамёствах Беларусі.


12.04.2011

“Незалежнасць. Выпрабаванні”
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Серыя факультатыўных заняткаў (два заняткі па 90 хвілін кожны) па гісторыі Беларусі для вучняў 11 класаў, з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, скіраваных на фармаванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў самастойнага засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічанне падвышэнню матывацыі навучання шляхам падання вучэбнага матэрыялу ў цікавай, даступнай, інтэрактыўнай форме, разуменне неабходнасці свабоды беларускага грамадства.

11.04.2011

Навучальны фільм па выніках моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» паказвае, як зрабіць летнік карысным і цікавым. Удзельнікі пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.
ГА «Адукацыя без межаў", вёска Дунаева, Капыльскі раён.

11.04.2011

Навучальны фільм «Печка»
Як зрабіць летнік карысным і цікавым? Удзельнікі міжнароднага моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.


Старонкі