Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.05.2010


Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)





06.05.2010

Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў

З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!




06.05.2010

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”


Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.


Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.

Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.




06.05.2010

Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве


Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.

Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.




05.05.2010

Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы


Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай.

04.05.2010

Стыпендыі Фонда Генрыха Бёля


Фонд Генрыха Бёля прапануе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў дзяржаўных ці прызнаных дзяржавай вышэйшых навучальных установах Германіі, Швейцарыі ці краінаў-удзельніцаў Еўрасаюзу.


Апроч прыярытэтных накірункаў: культуралёгія, мастацтва, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, фонд прапануе падтрымку таксама па эканоміцы, праву, інжынернай справе, медыцыне і прыродазнаўчым навукам.


Да ўдзелу ў конкурсе на стыпендыю запрашаюцца нямецкія і замежныя студэнты. Фонд надае асаблівую ўвагу падтрымцы студэнтаў з Усходняй Еўропы і маладых жанчынаў.


Патрабаванні да кандыдатаў з краінаў, якія не з'яўляюцца ўдзельніцамі Еўрасаюзу:

– кандыдаты мусяць быць залічаныя ў прызнаную дзяржавай вышэйшую навучальную ўстанову на момант пачатку выплаты стыпендыі;

– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне, што яны ўжо маюць пачатковую прафесійную адукацыю (гэтая праграма прызначаная ў асноўным для асобаў, якія жадаюць атрымаць магістэрскую ступень);

– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне добрага ведання нямецкай мовы.

Зараз Фундацыя прадастаўляе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў трэціх краінах на перыяд да 4 тыдняў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасня (дата на паштовым штэмпелі).


Кантактныя дадзеныя:

Heinrich-Böll-Stiftung
Studienwerk

Schumannstr. 8

10117 Berlin

E-Mail: studienwerk@boell.de
Fax: 030/285 34–409


я інфармацыя – на сайце: elekcyi.org


Паводле рассылкі belngo.info




03.05.2010

Магілёўскі аддзел адукацыі запрашае беларускамоўных бацькоў

Усе ахвочыя на працягу мая могуць напісаць заяву на навучання дзяцей на беларускай мове.


Аддзел адукацыі падтрымлівае ідэю навучання дзяцей на беларускай мове. З мэтай адкрыцця беларускамоўных класаў усе жадаючыя маюць магчымасць напісаць заяву і прадставіць яе ў кабінет №701 аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.


Мы чакаем Вас на працягу мая 2010 года штодзённа з 8:00 да 17:00, чацвер — з 8:00 да 20:00 (абедзенны час з 13:00 да 14:00).


Паводле Нашай Нівы




30.04.2010


Прапануем вам артыкул аб гісторыі насычанага жыцця нашага слаўнага земляка Гаўрылы Адрыянавіча Ціхава, а таксама аб яго цікавых даследаваннях у галіне астраноміі і біялогіі (пытанне жыцця на іншых планетах). Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 325 КБ)

Паводле pawet.net




30.04.2010


Артыкул «Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч»

Прапануем вам артыкул аб гісторыі насычанага жыцця нашага слаўнага земляка Гаўрылы Адрыянавіча Ціхава, а таксама аб яго цікавых даследаваннях у галіне астраноміі і біялогіі (пытанне жыцця на іншых планетах). Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 325 КБ)

Паводле pawet.net




30.04.2010

Вучнёўская фотавыстава аб Першай сусветнай вайне
Фотавыстава “Памяць зямлі” адкрылася 8 красавіка ў Мінску у дзіцячай бібліятэцы № 14 (вул. Варвашэні, 11).

У экспазіцыі выставы фотаздымкі з экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны, якую ў 2008–2009 гадах ладзілі выхаванцы Вілейскага турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхася Петуха. Выстава прадоўжвае працаваць да 9 мая.




Старонкі