Архіў навін
Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метаду педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.
Выкарыстанне тэхналогіі педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»
Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метада педагагічных майстэрняў, а таксама яе выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ)
Школа адукатараў. Семінары для лідэраў
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая існуе з 2005 года і накіраваная на прасоўванне гэтага метада нефармальнай адукацыі дарослых сярод насельніцтва, пачынае новы набор у Школу адукатараў. Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрамі навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах, такіх, як культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям’я, кар’ера, пытанні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы.
Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі.
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч
Планаванне праектнай дзейнасці
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)
Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае на семінар
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут
Летняя школа лідэрства-2010 у Славеніі
Летняя школа лідэрства — гэта праект, у межах якога збяруцца болей за 80 студэнтаў з краінаў Еўропы дзяля таго, каб падзяліцца досведам працы студэнцкіх арганізацыяў, у якіх яны бяруць удзел. Фармат мерапрыемства — лекцыі ды практычныя заняткі.
Летняя школа пройдзе з 16 па 25 ліпеня 2010 году ў г. Любляна, Славенія.
Заяву на ўдзел можна запоўніць анлайн на сайце: http://bit.ly/aGk4Lp
Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://www.leadershipsummerschool.org/
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка.
З пытаннямі звяртайцеся на электронныя адрасы: contact@leadershipsummerschool.org ці headoffice@aegee.org
Паводле рассылкі belngo.info
23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў.
«Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. Класіка класікай, але музычнае суправаджэнне сучаснае: блюз, рок, рэп і хэві-мэтал. Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.
Чытаць інтэрв'ю з Лявонам Вольскім у газеце «Наша Ніва»
Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Залатыя дні – веснавыя дні
Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)