Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.02.2010

Рускамоўны партал для супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый з Польшчы, Усходняй Еуропы і Цэнтральнай Азіі
 Рускамоўны партал http://rus.ngo.pl створаны пры падтрымцы Фонду імя Стэфана Баторыя і адмініструецца грамадскім аб'яднаннем «Клён/Явар»( Польшча). rus.ngo.pl прадастаўляе магчымасць выкарыстаць наступныя сэрвісы:
- Пошук партнёраў, дзе можна знайсці партнёра для рэалізацыі сваіх праектаў альбо прапанаваць супрацоўніцтва іншым арганізацыям для рэалізацыі сумесных праектаў;
- Базы звестак, дзе можна азнаёміцца зь дзейнасцю грамадскіх арганізацый у рэгіёне, а таксама размясціць інфармацыю аб сваёй арганізацыі;
- Навіны аб дзейнасьці грамадскіх арганізацый Польшчы, Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі й Каўказа, а таксама можна самастойна дадаць навіны аб вашых мерапрыемствах.
Паводле рассылкі belngo.info





15.02.2010

Аляксандр КАЗУЛІН: «Радзькоў прапаноўвае рабіць тое, што ўжо практычна было зроблена, а потым пры яго ўдзеле і загублена» 
 "Будаваць сістэму вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх прынцыпах немагчыма без фармавання сярэдняй адукацыі. У свой час праграмы 12-гадовай школы распрацоўваліся менавіта пад бакалаўрыят, яны як бы падмацоўвалі магчымасць атрымання якаснай вышэйшай адукацыі за чатыры гады. Бо 11-я і 12-я класы, як планавалася, павінны былі быць профільнымі, меркавалася, што ў іх застануцца толькі тыя вучні, якія вырашылі рыхтавацца да паступлення ў ВНУ. Але сярэдняя школа разбурана, вывучэнне замежных моў зведзена да мінімуму...
Паўтаруся, што ўсё гэта адбывалася тады, калі міністэрствам адукацыі кіраваў Аляксандр Радзькоў. Сёння ён заяўляе аб тым, што мы гатовыя падпісаць Балонскую дэкларацыю. Як можна ставіцца да гэтых заяў? Пытанне рытарычнае..."
 Чытайце інтэрв'ю з былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным у газеце Народная Воля.





15.02.2010

Праз некалькі гадоў дзяцей у школах будзе некаму вучыць
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, газета «Заўтра тваёй краіны» 
У беларускіх школах даюць адукацыю, якая не дазваляе без рэпетытара паступіць у добрую ВНУ, калі толькі абітурыент не сямі пядзяў у ілбе. Эксперты прагназуюць, што з часам узровень выкладання ў школах знізіцца яшчэ больш, перш за ўсё з-за нізкай кваліфікацыі саміх настаўнікаў....
аўтар закранае пытанні: колькі каштуе карэктыроўка бясплатнай адукацыі, чаму ў школах не рыхтуюць да ЦТ, ці зацікаўлены  рэпетытары ў заняпадзе школы...
цалкам





15.02.2010

Міжнародны летнік «Лазурны» запрашае ў  праект «Будуем новыя масты».
Усё жадаючыя незабыўна правесці 2 тыдні у міжнароднай вялікай тусоўцы, паспяшаецеся!
Міжнародны моладзевы праект «Будуем новыя масты».
Што гэта – міжнародная моладзевая змена, якая праходзіць на базе спартова-аздараўленчага цэнтра «Лазурны» (РФ, Ніжагародская вобласць) з 21.07 па 03.08.2010г.
У змене прыме ўдзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў з 13 краін-партнёраў (Латвія, Італія Абхазія, Украіна, Іспанія, Швецыя, Фінляндыя, Кітай, Ізраіль, Беларусь, Расійская Федэрацыя, Сербія, Нямеччына).
Ужо распачаўся збор у  вясёлую кампанію ад нашай краіны….
Набор да 10 сакавіка 2010 г 


Даведка Наташа Яскевіч; pchelka-1508@mail.ru





15.02.2010

Вечарына займальнай гiсторыi для школьнiкау
Шаноуныя настаунiкi!
Мiнскi Дзяржауны Палац Дзяцей i Моладзi i валанцёрскi клуб “Камянiца” маюць гонар запрасiць вас на вечарыну займальнай гiсторыi для школьнiкау “Iмя у летапiсе”.
“Iмя у летапiсе” – гэта вiктарына для школьнiкау сярэдняга узросту. Вiктарына складаецца з разнапланавых заданняу па гiсторыi i культуры Беларусi, у якiх каманды мусяць паказаць свае веды, кемлiвасць i эрудыцыю.
Пераможцы атрымаюць прызы ад спонсарау вiктарыны. У першую чаргу запрашаем настаунiкау гiсторыi i грамадазнауства!
Для удзелу у вiктарыне неабходна сфармаваць каманду з 6 школьнiкау, 8–9 класаў (удзел школьнiкау iншага узросту абмяркоуваецца з арганiзатарамi), запоунiць анкету i прыдумаць назву камандзе!
Вiктарына адбудзецца 19 лютага (пятнiца), у 17.00 у Палацы Дзяцей i Моладзi (вул. Старавiленскi тракт, 41).
Даезд трамваямі № 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”
Кантактныя тэлефоны: 8029–5571124 (Цiмафей)
E-mail: cymus1@gmail.com






15.02.2010

Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый

15.02.2010

Трэнінг для бацькоў і дзяцей
Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый




14.02.2010

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”
Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”, прысвечаную 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі
Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года.
Спампаваць інфармацыйны ліст канферэнцыі можна на сайце http://adu.by






14.02.2010

Грантавая праграма  RITA
Гранты прадастаўляюцца зарэгістраваным у Польшчы грамадскім аб'яднанням, фондам, арганізацыям, установам на аснове пагадненняў паміж дзяржавай і царквой для рэалізацыі сумесных праектаў з партнэрамі з Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі.
тут






11.02.2010


Яшчэ раз пра дыск «Гадуем беларусаў"







Газета Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч

Ну, вельмі мала ў нас школьных песень, навучальных фільмаў і кліпаў, мульцікаў, камп’ютэрных гульняў амаль няма песняў пра школу, настаўнікаў, першае каханне, школьных сяброў…
Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных па-беларуску…


Увага! Nastaunik.info нагадвае,  усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com.



Старонкі