Архіў навін
Школа для журналістаў у Германіі
Ужо ў дзявяты раз у перыяд з 21 верасня па 2 кастрычніка 2009 году журналістам з Сярэдняй і Усходняй Еўропы прапануецца пазнаёміцца з ландшафтам нямецкай прэсы, яе структурамі ды метадамі працы, асабліва ў Сярэдняй Германіі.
Школа для журналістаў арганізаваная рознымі ўстановамі прэсы: Саксонская Фундацыя для адукацыі ў сфэры СМІ, Сярэдненямецкае Радыёвяшчанне, Федэральная Установа для прыватнага радыёвяшчання і новых камунікатыўных сродкаў.
Конкурс «Выключана!»
Польская асацыяцыя Stowarzyszenie Edukacji i Postpu (STEP), Варшава, абвесціла конкурс «Выключана!». Работы ў катэгорыях: фатаздымак, фільм і архітэктура прымаюцца ад аўтараў любога ўзросту, прафесіі і з любой краіны.
Тэмай конкурсу з'яўляюцца занядбаныя, апустошаныя, разрабаваныя прамысловыя аб'екты: вакзалы, дамы, пустыя прасторы. Гэта месцы і прадметы, якія былі пазбаўленыя сваёй сацыяльнай функцыі. Менавіта ад удзельнікаў конкурсу будзе залежыць, ці здабудуць яны новую функцыю, ці дэградуюць.
Асацыяцыя ставіць на мэце стварэнне платформы для дыскусіі аб тым, што на сённяшні дзень з'яўляецца славутасцю, а што не, у чым заключаецца грамадскі інтарэс, а таксама, што такое публічная прастора і культурная спадчына.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку (на сайце www.2b.art.pl у закладцы «Wykluczone!») і разам з працай даслаць па адрасе:
Stowarzyszenie Edukacji i Postepu STEP
ul. Radzilowska 5, m. 103–943 Warszawa
З пазнакай: „WYKLUCZONE!”.
Працы, адпраўленыя па электроннай пошце, разглядацца ня будуць.
Апошні тэрмін падачы заявак і працаў: 23 жніўня 2009 году.
Кантакт: Томаш Рыхтэр: t.rychter@wp.pl, Клара Копціньска: ja.pani.ka@gmail
Паводле рассылкі belngo.info
Старшакласнікаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах
Праект Кодэкса аб адукацыі, які мяркуецца разгледзець у першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадугледжвае адлічэнне з навучальных устаноў за непаспяховасць па трох прадметах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, паведамляе БЕЛТА.
Адлічэнне са школ магчыма толькі на старэйшай ступені — 10–11-я класы. «Лічыцца, што да 9-га класа ўключна на дзіця яшчэ можна паўплываць, пераканаць, выхаваць», — растлумачыў ён.
Пры гэтым Уладзімір Зданович адзначыў, што дэпутатам пакуль не зусім зразумелы тэрмін «непаспяховасць»: Адзін бал па дзесяцібальнай сістэме — гэта таксама дадатная адзнака, і гэтае пытанне неабходна канкрэтызаваць».
Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш за 10 дзён заняткаў і сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Беларусь можа стаць першай краінай, якая прыняла Кодэкс аб адукацыі.
Паводле сайта naviny.by
Крытычнае мысленне – падрыхтоўка да пачатку навучальнага году
У жніўні, калі спадае спёка, вецер прахалоджвае галаву і спрыяе халоднаму і цвярозаму погляду на тое, што робіцца навокал. А для таго, каб гэта не зводзілася да простых назіранняў за тварамі ў тэлевізары, існуе спосаб пазнавання свету, вядомы як крытычнае мысленне. Менавіта яму быў прысвечаны настаўніцкі семінар «Думка, дыскусія, дзеянне – развіццё грамадскіх навыкаў вучня, якое стымулюе фармаванне грамадзянскіх паводзінаў".
Удзельнікі мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, выкарыстаных падчас правядзення настаўніцкім семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення.
Сцэнар трэнінгу «Вучымся рэалізоўваць праекты» (doc, 62 КБ)
Сцэнар трэнінгу «СМІ ў грамадстве» (doc, 93 КБ)
Сцэнар трэнінгу «Як вырашаць мясцовыя праблемы» (doc, 77 КБ)
Сцэнар трэнінгу «Думка, дыскусія, дзеянне – метады стымулявання навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблем» (doc, 200 КБ)
Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)
Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (+Фота)
Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)
Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання
Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання.
Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/
Ад англійскай да мальтыйскай і японскай
У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула
У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула
Школа адукатараў-2009
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах.
Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць 4–6 верасня 2009 г., пазнаёмяцца з метадалогіяй распрацоўкі праграм адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэтавых групаў, мэты і задач, крытэрыяў ацэнкі паспяховасці мерапрыемства, складанне праграмы, выбар трэнераў/фасілітатараў/экспертаў і г.д.), навучацца складаць заяўкі на падтрымку адукацыйна-асветніцкіх праектаў і асобных мерапрыемстваў, атрымаюць досьвед фасілітацыі такіх мерапрыемстваў.
Аўтары самых цікавых ідэяў адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў атрымаюць магчымасць правесці іх у межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 20 да 27 верасня 2009 г.! Тэма Тыдня – «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да лепшай якасці жыцця».
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую анкету-заяўку, узор якой прыкладзены асобным файлам, а таксама рэкамендацыйны ліст у вольнай форме ад імя прадстаўніка кіраўніцтва арганізацыі.