Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.10.2010

Рэгістрацыя да 28 лютага 2011 г.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША і фонд Global SchoolNet Foundation абвяшчаюць міжнародны конкурс вэбсайтаў, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій.
Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы-пераможцы атрымае стыпендыю памерам у 2000 долараў ЗША, настаўнік групы атрымае ўзнагароду ў 500 долараў ЗША.


23.10.2010

Памёр Павел Лойка
Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца паводле ягоных падручнікаў, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.
Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет Гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.
Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.


22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 кастрычніка

Праграма кароткатэрміновых грантаў разлічана на супольныя праекты і даследаванні з Універсітэтам Мічыгана. Разглядаюцца ўсе тэматыкі праектаў.


22.10.2010

Апошні тэрмін падачы анкет – 28 кастрычніка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-снежні ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі “Навучанне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю.
Будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй:
30 кастрычніка – “Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства”.
20 лістапада – “Праектны менеджмент”.
11 снежня – “Сувязі з грамадскасцю”.

Чытаць болей /

22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лістапада.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў паўдзельнічаць у інтэрактыўным семінары “Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”.
Семінар адбудзецца 4–6 лістапада.


21.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак  – 20 лістапада
Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.
Школьнікі будуць удзельнічаць у мерапрыемствах, пазнаваць жыццё і культуру ЗША праз уласны досвед, жыць у амерыканскіх сем’ях.


20.10.2010

Выканала Анжаліка Новікава.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).

Спампаваць /


20.10.2010

Дэманстрацыйны ролік «Першая сусветная вайна»
Выканала Анжаліка Новікава.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).

Спампаваць /

Старонкі