Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.11.2009

Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)





06.11.2009

Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11
Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам  рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч  дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)





06.11.2009

Настаўніца зарабляе 689 тысяч беларускіх рублёў
689 тысяч беларускіх рублёў – столькі складае сярэдні заробак супрацоўніка сферы адукацыі сёлета. Гэткую лічбу назваў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што міністэрства цяпер працуе над падвышэннем заробкаў. Але калі канкрэтна і наколькі падвысяць заробкі, сп. Фарыно не паведаміў. Між тым, дэпутатка Ларыса Кузняцова сказала, што па ўзроўні заробкаў адукацыйная галіна знаходзіцца толькі на пятым месцы ў сацыяльнай сферы. Кузняцова прывяла наступныя лічбы: калі ў чэрвені сярэдні заробак у галіне адукацыі складаў 680 тысяч бел. руб, то ў сферы турызму 1 млн.230 тысяч.
Старшыня парламенцкай камісіі ў адукацыі Ўладзімір Здановіч звярнуў увагу на тое, што моцна старэюць педагагічныя кадры. Прынамсі, аж 80% дактароў навук, якія працуюць цяпер у ВНУ Беларусі, перасягнулі 60-гадовы рубеж.
Паводле Радыё Свабода




05.11.2009

10 найбольш вядомых памылковых уяўленняў

На працягу дзесяцігоддзяў пакаленні дзяцей з розных крыніц чуюць рэчы, якія пры больш уважлівым разглядзе ператвараюцца ў міфы. Амерыканскі настаўнік Пол Джоўры выбраў дзесятку найбольш значных памылковых уяўленьняў аб свеце, распаўсюджаных у грамадстве.

Чытайце артыкул на старонцы generation.by

02.11.2009

Школьныя канікулы падоўжылі да 6 лістапада.
У сувязі з ростам вострых рэспіраторных захворванняў учора было аб’яўлена аб працягу на тыдзень канікулаў для школьнікаў Мінска. Да Мінска можа далучыцца Маладзечна, Жлобін, Бабруйск і некаторыя гарады Брэстчыны. Аб гэтым заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае БЕЛТА. «Гэтыя рашэнні носяць лакальны характар, мы будзем прымаць іх для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання эпідэмічных працэсаў сярод насельніцтва», – сказала яна. Валянціна Качан адзначыла, што медустановы рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі да 30%. Хварэюць у асноўным дзеці.
Паводле tut.by




31.10.2009

Конкурс «Цішоткі вольных беларусаў"

У межах конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” прапануецца даць адказ на пытанне «Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі?" у форме малюнка (дызайнэрскага прынта) для майкі (цішоткі).


Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by арганізатары прымаюць
варыянты малюнкаў (прынтаў), якія далей, магчыма, знойдуць увасабленне
на цішотках беларусаў.


Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароджаньні за першае, другое і
трэцяе месца.


Усе конкурсныя работы будуць змешчаныя на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by, таксама плануецца правядзенне выставы ў галерыі мастацтваў "Ў". Усе ўдзельнікі конкурсу па распрацоўцы малюнкаў пасьля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.





30.10.2009

Шукаем настаўніка беларускай мовы

У гімназію № 23 патрэбны настаўнік беларускай мовы вышэйшай альбо першай катэгорыі. Тэлефон працоўны 2848716. E-mail: gymn23@minsk.edu.by.


Паводле http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940

29.10.2009

Трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў

Трэнінг “Еўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца 12–18 красавіка 2010 году.

Мэтавая группа: кіраўнікі праектаў, моладзевыя лідэры, моладзевыя работнікі.

Мэта – стымуляваць развіцьцё патрабавалнага (крытычнага), дэмакратычнага і еўрапейскага грамадства і падтрымка рэалізацыі і падвышэньне якасці праграмы «Моладзь у дзеянні»; падтрымка прафесійнага развіцця моладзевых работнікаў і лідэраў праз развіццё крытычнага разумення Еўрапейскага Грамадзянства і выкарыстанне яго патэнцыяла ў працы з моладзю.

Працоўная мова – англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 году.

я інфармацыя па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




29.10.2009

Выстава творчасці студэнтаў і для студэнтаў

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» ладзяць конкурс работ студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада.

Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7–8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў Мінску.

Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:

* правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце;

* адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;

* праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;

* беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.

Гэтыя тэмы не з'яўляюцца адзінымі магчымымі, таму творчасць і цікавы падыход вітаецца.





28.10.2009

Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай



Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)



Старонкі