Архіў навін
Крытычнае мысленне – падрыхтоўка да пачатку навучальнага году
У жніўні, калі спадае спёка, вецер прахалоджвае галаву і спрыяе халоднаму і цвярозаму погляду на тое, што робіцца навокал. А для таго, каб гэта не зводзілася да простых назіранняў за тварамі ў тэлевізары, існуе спосаб пазнавання свету, вядомы як крытычнае мысленне. Менавіта яму быў прысвечаны настаўніцкі семінар «Думка, дыскусія, дзеянне – развіццё грамадскіх навыкаў вучня, якое стымулюе фармаванне грамадзянскіх паводзінаў".
Удзельнікі мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.
Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, выкарыстаных падчас правядзення настаўніцкім семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення.
Сцэнар трэнінгу «Вучымся рэалізоўваць праекты» (doc, 62 КБ)
Сцэнар трэнінгу «СМІ ў грамадстве» (doc, 93 КБ)
Сцэнар трэнінгу «Як вырашаць мясцовыя праблемы» (doc, 77 КБ)
Сцэнар трэнінгу «Думка, дыскусія, дзеянне – метады стымулявання навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблем» (doc, 200 КБ)
Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)
Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (+Фота)

Сустрэчы з беларускімі паэтамі і гісторыкамі
Канцэрт-сустрэча з бардам Э. Акуліным і паэтам Л. Дранько-Майсюком пройдзе ў г. Дзяржынску Мінскай вобласці на фабрыцы “Эліз” 4 жніўня. Фабрыка знаходзіцца па адрасе: вул. Фурманава, 2. Пачатак канцэрту ў 14.00.
Творчая сустрэча з удзелам Э.Акуліна, Л. Дранько-Майсюка і В.Якавенкі пройдзе таксама 4 жніўня ў санаторыі “Зялёны Бор”. Санаторый знаходзіцца на паўднёвым усходзе вёскі Валоўшчына Мінскага раёну. Пачатак у 19.30.
Вядомы беларускі актор і тэлевядучы Юрый Жыгамонт правядзе творчую сустрэчу ў Шклоўскім раённым гістарычна-краязнаўчым музеі 7 жніўня.
Музей знаходзіцца па адрасе: г. Шклоў, вул. Савецкая, 46. Пачатак у 11.00.
Уваход на ўсе імпрэзы – вольны.
Паводле budzma.org
Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання
Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання.
Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш
Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/
Ад англійскай да мальтыйскай і японскай
У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула

Школа адукатараў-2009
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах.
Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць 4–6 верасня 2009 г., пазнаёмяцца з метадалогіяй распрацоўкі праграм адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэтавых групаў, мэты і задач, крытэрыяў ацэнкі паспяховасці мерапрыемства, складанне праграмы, выбар трэнераў/фасілітатараў/экспертаў і г.д.), навучацца складаць заяўкі на падтрымку адукацыйна-асветніцкіх праектаў і асобных мерапрыемстваў, атрымаюць досьвед фасілітацыі такіх мерапрыемстваў.
Аўтары самых цікавых ідэяў адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў атрымаюць магчымасць правесці іх у межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 20 да 27 верасня 2009 г.! Тэма Тыдня – «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да лепшай якасці жыцця».
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую анкету-заяўку, узор якой прыкладзены асобным файлам, а таксама рэкамендацыйны ліст у вольнай форме ад імя прадстаўніка кіраўніцтва арганізацыі.
Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»
Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.
Спампаваць матэрыял