Архіў навін
Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Як большасць шараговых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, настаўнік не распешчаны матэрыяльна, не аблашчаны ўладай, не заўсёды адэкватна ацэнены бацькамі і вучнямі.
Не будзем падрабязна аналізаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі школу да цяперашняга стану, спынемся толькі на тых, што грунтуюцца на прававым рэгуляванні адукацыйнай сферы...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №17 (pdf 277 Kb)
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №16, 17, 18, 19
№16 жнівень 2011. Тэма нумару: Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
№17 кастрычнік 2011. Тэма нумару: Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
№18 снежань 2011. Тэма нумару: Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання
№19 студзень 2012. Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі
Конкурсныя Гісторыі павінны быць размешчаны да пачатку лета
У межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна» грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае Вас прыняць удзел у конкурсе Гісторый Жывой Вясны. У ім могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.
1. Вы назіраеце за прылётам птушак-пасланак вясны (нагадваем іх: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка).
2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны.
3. Пасля рэгістрацыі змяшчаеце ў раздзеле «Нашы назіранні» свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).
Аўтары найлепшых гісторый, здымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтернэт-крамаў).
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка 18:00
Міжнародная арганізацыя Пакт запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных няўрадавых арганізацый Беларусі паўдзельнічаць у адукацыйнай праграме «Лідэрства ў грамадзянскай супольнасці».
Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам ініцыяваць станоўчыя змены ў сектары і грамадстве.
Iнструкцыі з малюнкамі
Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...
Вандроўкі па Беларусі: інструкцыі з малюнкамі
Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 мая
Каманда сайта adukacyja.info абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму «Адукацыя — стыль жыцця!». Узрост удзельнікаў — неабмежаваны.
Пераможцы будуць вызначаныя ў розных намінацыях. Наведнікі сайта змогуць удзельнічаць у галасаванні за лепшую працу. Да галасавання на сайце будуць абраныя 10 прац — фіналістаў конкурсу.
Аўтараў найлепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!
Апошні тэрмін падачы заявак (зменены!) – 2 красавіка
Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!
Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.
Ларыса Дзедавец
У бягучым навучальным годзе ў навагрудскай СШ №4 быў адкрыты незвычайны клас. За парты ў ім селі два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Іх бацькі зрабілі выбар на карысць навучання дзяцей на беларускай мове.
Гісторыя беларускамоўнага навучання ў школе даволі багатая. Упершыню такі клас адчыніў свае дзверы для першакласнікаў у 1989 годзе. Пасля былі і два, і тры класы на паралель. Былі гады, калі набору не было наогул. Так, у 2010 годзе адбыўся выпуск 11 «А» беларускамоўнага класа, а наступны навучальны год стаў годам невялічкага перапынку, калі ў школе не было ніводнага класа з навучаннем на роднай мове. І вось аднаўленне добрай справы.
Дапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага. Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.



