Архіў навін
Радыё Свабода
Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы ўзнагародзіла пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства — 2011». Урачыстасць праходзіла ў дэканаце педагагічнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Універсітэт дапамагае суполцы праводзіць спаборніцтва.
У сёлетнім «Пяціборстве» ўдзельнічалі 42 вучні старэйшых класаў. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за час правядзення мерапрыемства. Як і ў папярэднія гады, спаборнікі спраўджвалі веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць школьнікі меліся таксама па беларуску. Якасць мовы ўлічвалася пры падвядзенні вынікаў.
Белсат ТВ
Адбылося папярэдняе слуханне ў справе Наталлі Ільініч, якую звольнілі з працы пасля ператрусу ейнай хаты службоўцамі КДБ і МУСу.
Прычына звальнення – недахопы ў вядзенні школьнай дакументацыі. У гэтым пераконвала суддзю дырэктар школы Наталля Мяркулава. Але былая настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі талькаўскай сярэдняй школы ўпэўненая, што палітычныя матывы таксама зрабілі сваю справу.
Паводле словаў Наталлі, суддзя Святлана Акуліч прыняла рашэнне, што чарговае судовае паседжанне ў справе адбудзецца 9 сакавіка. Наталля Іллініч спадзяецца, што суд адновіць яе на працы.
Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”. Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская. Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.
Прастудныя захворванні: сцэнар пазакласных заняткаў
Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”.
Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская.
Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.
Абсталяванне: малюнкі лекавых раслін, касцюмы доктара Пілюлькіна і Нязнайкі, тэрмометр, марлевая павязка, набор лекаў, сігнальныя карткі, плакаты з правіламі, рэцэпты-сюрпрызы.
2 сакавіка
Аўтары Кацярына Баброўская і Алесь Лозка запрашаюць на прэзентацыю мультымедыйных дапаможнікаў «Дапаможнік лялечніка» і «Жаніцьба Цярэшкі».
Пэзентацыя адбудзецца ў актавай зале корпуса БДПУ па адрасе: вул. Магілёўская, д. 37.
Пачатак а 17-й гадзіне.
Кожную сераду
Запрашаем далучыцца да клуба аратарскага майстэрства “ПраМова”. У зычлівым і сяброўскім атачэнні значна лягчэй дасканаліць свае камунікацыйныя і лідэрскія якасці!
Клуб – выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці сяброў і адпачыць ад штодзённых клопатаў. У нас размаўляюць выключна па-беларуску, вучацца красамоўна апавядаць ці нават проста гутарыць на роднай мове.
Сустрэчы праходзяць кожную сераду ў 18.45 у сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вул. Румянцава, 13).
Кантакты: + 375–29–565–77–66, pramova.club@gmail.com
Прыём матэрыялаў да 20 мая 2011 г.
Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»!
Мэты конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, грамадзяніна Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе з дзецьмі і моладдзю.
Намінацыі конкурсу:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.
Форма заяўкі (doc 30 Kb)
generation.by
Там ёсць копіі рэальных лабараторый і цэнтраў, а рэгістрацыя ў Power of Research даступная любому жадаючаму. Не патрэбна і адмысловых ведаў, каб адчуць сябе сапраўдным навукоўцам ці даследчыкам і «пахімічыць». Так Еўразвяз імкнецца прыцягнуць у навуку болей моладзі, кошт «онлайн-вярбоўкі» ў навуку склаў болей паўмільёна еўра.
Зарэгістравацца ў гульні можна і беларусам — сярод спісу краін такая магчымасць ёсць, а «папрацаваць» можна ў інстытутах і лабараторыях у васьмі краінах Еўразвяза.
Гражына Шалкевіч, Твой стыль
Традыцыйны фестываль-кірмаш народных майстроў пройдзе ў Гродне 27 лютага.
“Казюкі” ладзяцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне вядомыя з канца 18 ст. Пачынаючы з 1690 г. гэтыя кірмашы называюцца “Казюкі”, бо праводзіліся 4 сакавіка, у дзень св. Казіміра. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы зробленыя за зімовы перыяд. Лічылася, як пройдзе гандаль у гэты дзень – такі будзе і ўвесь год.
Алена Спасюк, naviny.by
Сістэма адукацыі Беларусі адчувае дэфіцыт кадраў. І прычына не ў тым, што беларускія ВНУ рыхтуюць недастатковую колькасць спецыялістаў. І нават не ў невялікім заробку настаўнікаў...
Яўген Лівянт, які мае два дзесяцігоддзі настаўніцкага стажу і зарабляе апошнім часам рэпетытарствам, упэўнены, што са школы выкладчыкі сыходзяць зусім не з-за грошай.
«Цяпер быць прынцыповым настаўнікам і высвятляць адносіны з вучнем – галаўны боль. Гэта датычыць і паводзінаў, і ацэнак вучняў. Любая прынцыповасць прыводзіць да праблем у школе для настаўніка».



