Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.02.2011

Марыя Эйсмант, Народная Воля

Настаўніца гісторыі з вёскі Талька Пухавіцкага раёна, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, звярнулася да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай садзейнічаць у аднаўленні на працы ў школе, у якой яна працавала больш за 25 гадоў.
“Звальненне адбылося ў сярэдзіне навучальнага года, таму ніякіх вакансій я не змагла знайсці і аказалася без працы і без сродкаў для існавання”, — звяртаецца да міністра Наталля Ільініч.


01.02.2011

FOCUS
Часопіс FOCUS змяшчае меркаванні нямецкіх адмыслоўцаў пра тое, якія хібы яны бачаць у сённяшняй адукацыйнай сістэме Нямеччыны:
- Уся праблема ў федэральнай сістэме...
- Трэба разумна размяркоўваць рэсурсы...
- Летнія вакацыі надта доўгія...
- Надта амбітныя бацькі толькі дзейнічаюць на нервы...
- Адна рэформа за другой без усялякай навуковай базы...


31.01.2011

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (Літва) пачынае кампанію па наборы новых студэнтаў. Цягам вясны 2011 года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць будучым студэнтам ЕГУ бліжэй пазнаёміцца з еўрапейскай сістэмай адукацыі і адзіным беларускім універсітэтам у Еўрапейскім Саюзе.
Дакументы прымаюцца на дзённыя і завочныя бакалаўрскія праграмы, а таксама на дыстанцыйныя курсы і магістратуру. У гэтым навучальным годзе для студэнтаў першага курса будзе павялічаная колькасць стыпендый, ільготаў па аплаце і іншых бонусаў, што не толькі дазволіць даць студэнтам якасную еўрапейскую адукацыю, але і створыць больш спрыяльныя ўмовы аплаты, а то і ўвогуле вызваліць ад яе (трэцяя частка студэнтаў ЕГУ вучыцца бясплатна).


31.01.2011

Белсат ТВ
На Пухавіцкую кардонную фабрыку прывезлі 4 тоны новых падручнікаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. Высветлілася, што такім чынам навучальныя ўстановы нярэдка пазбаўляюцца ад кніг, надрукаваных за бюджэтныя сродкі. Такое марнатраўства бюджэтных грошай выкрыў Камітэт дзяржкантролю.
На ўтылізацыю адправілі дапаможнікі па медыцыне, эканоміцы і заканадаўству для студэнтаў ВНУ, а таксама школьныя падручнікі па хіміі, геаметрыі ды геаграфіі.


31.01.2011

Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.

31.01.2011

Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.
Кандыдат фізічна-матэматычных навук Вольга Гапоненка зацікавілася гераіняй сваёй будучай кнігі даўно, аднак, каб сабраць раскіданыя пераважна па замежных архівах матэрыялы, спатрэбілася шмат гадоў. Сама ж кніга напісалася вельмі хутка, бо для аўтаркі яе гераіня ёсць асобай захаплення.


28.01.2011

Таварыства беларускай школы прэзентуе навучальны фільм “Як жанілі Цярэшку”, дзякуючы намаганням і творчаму патэнцыялу Кацярыны Баброўскай і старшыні ТБШ Алеся Лозкі.
Здымкі унікальнага матэрыяла адбываліся ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна. У фільм увайшлі сцэнар правядзення ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”, а таксама народныя гульні “Вішанька”, “Пацалунак”, “Стайскі паясок”, танцавальная гульня “Бабыль”, танцы “Падэспань”, “Кракавяк”,”Лявоніха”, запісы народных спеваў, месца язычніцкага культа цудадзейнага дрэва, дададзеныя каментары знаных беларускіх фалькларыстаў і навукоўцаў.


28.01.2011

План-канспект і прэзентацыя ўрока. Даслала Інга Сакута. Клас: 7 клас, ІІІ чвэрць. Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.

28.01.2011

План-канспект і прэзентацыя ўрока «Службовыя часціны мовы і выклічнік»
Аўтар: Інга Сакута.
Прадмет: беларуская мова.
Клас: 7 клас, ІІІ чвэрць
Тып ўрока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.
Абсталяванне: падручнік, карткі, праектар.

28.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага
Міжнароднае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” (Прага, Чэшская рэспубліка) абвяшчае конкурс праектаў для НДА.
Прыярытэт будзе надавацца праектам з крэатыўным падыходам да далучэння новых людзей у грамадскую дзейнасць. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння. Апошні тэрмін выканання праектаў - 31 траўня, перавага для праектаў з тэрмінам выканання да 30 красавіка 2011 г.


Старонкі