Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
20.02.2007

У дапамогу стваральнікам Школьных Еўрапейскіх клубаў
З мэтай удасканалення дзейнасці Школьных Еўрапейскіх клубаў (ШЕК) у Беларусі, актывізацыі сумеснай працы і выбару больш цікавых яе формаў у кірунку фарміравання еўрапейскай свядомасці вучняў, змястоўнага ўдзелу ў міжнародных сустрэчах сяброў Школьных Еўрапейскіх клубаў, арганізацыі навучання апeкуноў клуба, усталявання супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых ствараецца Банк дадзеных Школьных Еўрапейскіх Клубаў.

19.02.2007

Шведскі інстытут запрашае выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў на летнюю школу
Шведскі інстытут запрашае прыняць удзел у праграме трэцяга летняга ўніверсітэта. Падчас яго правядзення плануецца чатыры тэматычныя інтэнсіўыя двухтыднёвыя курсы ў галіне сацыяльных навук для студэнтаў і адзін курс для маладых выкладчыкаў (25–35 год) з Беларусі, Украіны і Расіі. Заняткі будуць адбывацца на працягу чэрвеня, ліпеня, жніўня і пачатку верасьня ва ўніверсітэтах і вышэйшых народных школах Швецыі.

16.02.2007

Уладзімір Кірылавіч Мартысюк
Настаўнік матэматыкі СШ № 168 г. Мінска

Агульнавядома, што навучанне – гэта працэс сумеснай дзейнасці настаўніка і вучня. Між тым банальнасць гэтай ісціны становіцца прычынай таго, што ёю грэбуюць, а арэбуючы – забываюць. І працэс навучання часта пераўтвараецца па волі выкладчыка ў дзейнасць аднабаковую: настаўнік гаворыць, піша, ацэньвае, паказвае, здзіўляецца, гневаецца, абураецца, раздае сшыткі ці збірае іх – вучню застаецца адно-адзінае: ціха сядзець і “не замінаць” настаўніку працаваць.

16.02.2007

23–24 лютага пройдуць прэзентацыі адукацыйных праграм для школьнікаў і студэнтаў
У межах выставы «Адукацыя і кар'ера», якая праводзіцца Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачным прадпрыемствам «Экспафорум», адбудзецца серыя семінараў-прэзентацый адукацыйных праграм для выпускнікоў школ і студэнтаў ВНУ. 23, 24 лютага адбудуцца семінары-прэзентацыі адукацыйных праграм у Польшчы і Вялікабрытаніі, Швейцарыі. Уваход на прэзентацыі замежных адукацыйных праграм вольны паводле папярэднега запісу па тэл.: (+375 29) 754 14 24.

15.02.2007

United World Colleges
БЕЛАРУСКІ КАМІТЭТ КАЛЕДЖАЎ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый для паступлення ў 2007/08 навучальным годзе ў Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у Босніі і Герцагавіне, Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі, Міжнародны аграрны каледж імя С.Балівара ў Венесуэле. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 гадоў на 1 верасня 2007 г. (для паступлення ў каледж у Венесуэле – 18 гадоў).

15.02.2007

Летняя праграма для старшакласнікаў для азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША.
Трохтыднёвая праграма азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША для старшакласнікаў ажыццяўляецца пры падтрымцы карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc».
Пераможцы два тыдні будуць жыць у амерыканскіх сем'ях, а адзін тыдзень правядуць у Вашынгтоне. Выдаткі на праезд, медыцынскую страхоўку, пражыванне і харчаванне пакрываюцца.

15.02.2007

На гэтым сайце Вы знойдзце беларуска-руска-беларускі перакладнік Белазар, а таксама іншыя праграмы ды дапаможныя прылады, якія дазволяць хутка выконваць беларускамоўныя пераклады. З гэтага сайту можна бясплатна спампаваць праграму і слоўнік. Гэта вельмі проста, паспрабуйце.

15.02.2007

http://www.pravapis.org/ — Сайт цалкам прысвечаны беларускай мове. Утрымлівае артыкулы, рэфераты, электронныя слоўнікі і камп’ютэрныя праграмы, у тым ліку і праграму праверкі арфаграфіі беларускай мовы (spell-checker) у асяроддзі Windows Microsoft Office 2000.

15.02.2007

http://belsoft.tut.by/index.php...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;)

Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову на сайце «Софт па-беларуску».

15.02.2007

Увага! Дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс “БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ”
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–14-гадовага ўзросту “БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ” У сваіх працах дзеці павінны раскрыць пытанне: “Якой я бачу Беларусь, калі буду дарослым?”; асэнсаваць жыццё Радзімы, а таксама ўласнае месца ў грамадстве.
Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях:
-- мастацкія працы (малюнкі);
-- літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы).

Старонкі