Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.06.2009

Вучоба ў Вышэйшай школе права ў Рызе
Навучанне аплочваецца Інстытутам Адкрытае Грамадства (Open Society Institute). У асобных выпадках арганізатары аплочваюць не толькі навучанне, але і пражыванне, кошты дарогі і дадатковыя выдаткі на вучобу. Кандыдаты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай.
Дадатковая інфармацыя і форма заяўкі на старонцы http://www.rgsl.edu.lv/index.php?option=com_content&task=view&id=378&Itemid=104
Апошні тэрмін падачы заявак 8 чэрвеня.



02.06.2009

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы
Кандыдатамі могуць быць студэнты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, адлічаныя па палітычных матывах, а таксама тыя, каму па палітычных прычынах не дазволілі распачаць і працягваць вучобу ў Беларусі.
Веданне польскай мовы не з'яўляецца варункам атрымання стыпендыі, але пажадана веданне і англійскай мовы. Для падрыхтоўкі кваліфікаваных стыпендыдатаў да вучобы будзе праведзены інтэнсіўны двухмесячны курс польскай мовы, гісторыі і культуры.
Заяўкі прымаюцца да 20/06/2009.
Вынікі аб залічэнні на праграму будуць вядомыя не пазней за 15 ліпеня.
Кантактная інфармацыя e-mail: bialorus.studium@uw.edu.pl Тэлl.: 022 55 21 888, факс: 022 55 21 887
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.studium.uw.edu.pl/?id=91
Паводле сайта www.adukacyja.info



01.06.2009

Куды падзецца летам моладзі вялікага горада?
Грамадская арганізацыя “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” пачынае рэалізацыю мясцовай доўгатэрміновай праграмы «Горад вырашэнняў» чэрвень 2009 – люты 2010.
Мэта праграмы: даць магчымасці маладым людзям для больш актыўнага ўдзелу ў жыцці свайго горада шляхам распрацоўкі і рэалізацыі сваіх ідэй.
Хто можа ўдзельнічаць:
маладыя людзі з г. Мінска ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія:
- гатовыя удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы
- дагэтуль актыўна не ўдзельнічалі ў дзейнасці грамадскіх арганізацый
- жадаюць прадставіць свае ідэі вялікаму гораду
- па-сапраўднаму хочуць зрабіць нешта для сябе і іншых
Удзел у праграме з’яўляецца бясплатным Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 10 чэрвеня ўключна па адрасу fialta.city@gmail.com

Калі вас цікавяць пытанні: Чаму «Горад вырашэнняў»? Як гэта будзе? Якія мерапрыемствы запланаваны? Дзе ўзяць анкету? - чытайце далей


29.05.2009

Міжнародны праект “Belarus Inside-Out” шукае творчых людзей


Праект “Belarus Inside-Out” мае мэтай даследаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасць беларускага жыцця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў.


Каардынатары праекту запрашаюць маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы далучыцца да праекту.


Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні 2009 году. Цягам 10 дзён, з 14-га да 23-га жніўня, усе ўдзельнікі збяруцца разам, каб абмеркаваць свае ідэі і прадставіць напрацоўкі, пасля чаго ўдзельнікі ў групах па два чалавекі раз'едуцца на тыдзень па ўсёй краіне для збірання матэрыялаў. У захапляльным падарожжы беларус і замежнік (менавіта такім будзе склад творчых груп) будуць працаваць разам над асобнай тэмай. Па заканчэнні вандроўкі ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, каб падзяліцца атрыманым досведам і ўражаннямі.


Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы.


А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне.


Апошні тэрмін падачы заявак: 11 чэрвеня 2009 г.


Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://generation.by/news2921.html



28.05.2009

Конкурс “Малады еўрапеец году”

Нямецкі Фонд імя Хайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа” абвясціў конкурс на ўручэнне штогадовай прэміі “Малады еўрапеец году 2009”.

Удзельнікам конкурсу можа стаць юнак або дзяўчына 18–28 год з любой краіны, якая працуе над паляпшэннем узаемаразумення паміж народамі альбо еўрапейскай інтэграцыі і дасягнула поспеху ў гэтай працы.

Прэмія дае магчымасць лаўрэату прайсці паўгадовую практыку ў офісе аднаго з дэпутатаў Еўрапарламенту альбо іншай еўрапейскай інстытуцыі, а таксама грант у памеры 5 тысяч еўра.
Калі вы ведаеце такога кандыдата, запоўніце форму-намінацыю.

Апошні тэрмін падачы заявк – да 30 чэрвеня.

Заяўкі прымаюцца на адрас: Heinz-Schwarzkopf-Stiftung Junges Europa,
Sophienstraße 28–29, 10178 Berlin, Germany.

Больш падрабязную інфармацыю і фармуляр можна знайсці на вэб-пляцоўцы арганізатараў.


Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчны»




28.05.2009

Фотавыстава “Нашыя дзеці”

Адкрыццё фотавыставы “Нашыя дзеці” адбудзецца 1 чэрвеня ў кавярні “Стары Менск” (пр. Незалежнасці, 14). У фотавыставе будуць прадстаўленыя працы Ксеніі Авімавай, Аляксандра Васюковіча, Таццяны Гаўрыльчык, Таццяны Зяньковіч, Андрэя Лянкевіча, Хрысціны Карчэўскай.


Арганізатар выставы – Валанцёрская ініцыятыва “Разам дзецям”.


Паводле radaslava.livejournal.com




28.05.2009

Распрацоўка ўрока для 4 класа. даслала жлобінская настаўніца Галіна Чахава.

28.05.2009


Сваю распрацоўку ўрока беларускай мовы па тэме «Скланенне прыментнікаў у множным ліку» прапануе жлобінская настаўніца Галіна Чахава.


Спампаваць матэрыял (doc, 90 КБ)




27.05.2009

Канцэрты і сустрэчы ў беларускіх каледжах і ліцэях


Сустрэча са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам і журналістам і краязнаўцам Віктарам Курсікам адбудзецца ва Уздзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі (пасёлак Першамайск, Уздзенскі раён) 29 мая. Пачатак а 15.00. Сустрэча будзе прысвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Уздзеншчыны.

Канцэрт Андрэя Мельнiкава ў Вiцебску адбудзецца 31 мая а 17-й гадзiне, па адрасе вул. Крылова, 7 (актавая заля Вiцебскай духоўнай вучэльнi).

Бард Зміцер Бартосік выступіць з канцэртамі ў Магілёве. 3 чэрвеня ён выступіць у Магілёўскім электратэхнічным каледжы. Пачатак выступу ў 14.30. 4 чэрвеня барда чакаюць у Магілёўскім політэхнічным каледжы. Пачатак у 14.30


Паводле budzma.org і Нашай Нівы




23.05.2009

Конкурс творчых работ на тэму смяротнага пакарання

У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвешчаны конкурс творчых ра па тэме смяротнага пакарання.


Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на пастсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу выконваюць смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека.


Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.


Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання – смяротнай кары.


Умовы конкурсу:


Творчыя працы па праблеме смяротнага пакарання прымаюцца толькі ў электронным выглядзе памерам не болей за 3 друкаваныя старонкі.


Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 чэрвеня 2009 году на электронную скрыню nash.konkurs@gmail.com


У лісце павінна быць змешчаная кантактная інфармацыя, імя і прозвішча аўтара.


Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны прызамі. А лепшыя працы будуць змешчаныя на сайтах арганізатараў і патрапяць у зборнік творчых работ.


Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных прац з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека


Паводле naviny.by




Старонкі