Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.02.2009

У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут.

06.02.2009

У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут.
>

03.02.2009

“Капітан Танака” чакае ў госці

7 лютага (у суботу) ў 16:00 dzietki.org запрашае Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага «Капітан Танака»!
Месца сустрэчы: Мінск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108.

У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільма, аўтографы і фотаздымкі.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, icq: 353 181 833

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.




03.02.2009

Праграмны твор Уладзіміра Караткевіча – цяпер і ў аўдыёфармаце

Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна не толькі чытаць, але і слухаць. Выдавецка-рэкламная кампанія “БелТонМедыя” выпусціла яго ў фармаце МР3, чым запачаткавала бібліятэку аўдыёкніг знакамітага майстра айчыннай літаратуры.




03.02.2009

Літаратурныя сустрэчы са школьнікамі

4 студзеня ў мінскай бібліятэцы №6 адбудзецца сустрэча з Эдуардам Акуліным і Анатолем Вярцінскім. Час удакладняецца.

5 студзеня вучні пачатковай школы №39 Мінска сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам Анатолем Зэкавым.

5 студзеня імпрэзы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна пройдуць у трох брэсцкіх бібліятэках: бібліятэцы юнацтва (пачатак а 12.00), цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (а 15.00) і ў брэсцкай абласной бібліятэцы (а 17.00).

Паводле budzma.org




02.02.2009


Беларускамоўныя віктарына і філворды

Раней мы пісалі ўжо аб выдатнай кніжцы настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско «Шляхі да роднай мовы», скіраванай дапамагчы дзецям авалодаць і карыстацца беларускай мовай у рускамоўным асяроддзі.

Зараз прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.

Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)

Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)




02.02.2009

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections
Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвая праграма ў ЗША, падчас якой праходзяць візіты групы ўдзельнікаў у амерыканскія арганізацыі падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам.
Удзельнікі таксама атрымоўваюць унікальную магчымасць азнаёміцца з амерыканскай культурай і жыццём. Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках анкет і гутаркі. Веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.
Праграма Community Connections прадстаўляе пераможцам конкурсу пражыванне ў амерыканскай сям'і, бясплатны пералёт да месца стажыроўкі і назад, пражыванне, паслугі перакладчыка і медыцынскую страхоўку.
Tэмы праграм Community Connections на 2009г.:
1. Развіццё прафесійных асацыяцый – май 2009г.
2. Роля адвокасі арганізацый у грамадзянскай супольнасці – чэрвень 2009г.
3. Развіццё мясцовых супольнасцяў – ліпень 2009г.
4. Юрыдычныя паслугі для неабароненых пластоў насельніцтва – жнівень 2009г.
5. Удасканаленне сістэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі – верасень 2009г.
Больш пра праграму чытайце тут.
Для ўдзелу ў адной з праграм Community Connections запоўніце прыкладзеную анкетуі не пазней указанага тэрміна перадайце або перашліце яе ў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці вул. Старавіленская, 46 220003, г. Мінск Тэл.: (017) 210–12–83 Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565.
Не страцьце выдатную магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі!

30.01.2009

Выстава забытага мастака

29 студзеня ў Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адчынілася
экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках,
мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі напрыканцы 19-га і ў першай
палове 20-га стагоддзяў, аднак персанальную выставу займеў толькі
праз шэсцьдзесят пяць гадоў пасля смерці.

Чытайце на старонцы радыё Свабода




30.01.2009

Выстава «Дэманструецца ўпершыню»

29 студзеня Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі прадставіў экспазіцыю «Дэманструецца ўпершыню», складзеную з новых паступленняў у музейны збор.
Сярод найцікавейшых экспанатаў — радзівілаўская карта пачатку XVII
стагоддзя, арнат (убранне каталіцкага святара) з устаўкамі з слуцкага
пояса, парцалянавая талерка майсенской мануфактуры з сервізу польскага караля Аўгуста II Моцнага.

Як паведаміла намеснік дырэктара музея Ніна Калымага, ідэя стварэння
карты паўстала ў Мікалая Радзівіла Сіроткі. Яна была замоўленая мастаку-гравёру Томашу Макоўскаму, які завяршыў працу ў 1603 годзе.
Нажаль, першапачатковы варыянт карты не захаваўся. У 1613 году Т. Макоўскі выдае яе ў Амстэрдаме. На сёння вядомы толькі адзін асобнік — ён знаходзіцца ва універсітэце швецкага горада Упсала. Карта ж, прадстаўленая ў новай экспазіцыі музея, датуецца перыядам 1613—1630 гадоў.
На выставе прадстаўленыя таксама каштоўныя знаходкі археолагаў у курганных магільніках Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, матэрыялы
з сямейных архіваў, творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Паводле БелаПАН





30.01.2009

Лекцыі па беларускай гісторыі і краязнаўстве

4 лютага ў мінскай сярэдняй школе №180 адбудзецца лекцыя беларускага эсэіста, мастака, супрацоўніка музея-заказніка “Заслаўе” Юрася Малаша на тэму “Язэп Драздовіч. Невядомы гісторык, пісьменнік, вучоны”.

Язэп Драздовіч вядомы беларусам перадусім як мастак. Лекцыя Юрася Малаша мае мэтай распавесці пра малавядомыя бакі жыцця і творчасці Язэпа Драздовіча, перадусім пра яго навуковую і літаратурную дзейнасць.
Пачатак а 14.00

А 11 лютага ў музеі вёскі Радунь Воранаўскага раёну адбудзецца лекцыя краязнаўцы, рэдактара газеты “Наша слова” Станіслава Судніка на тэму “Праблемы краязнаўства ў Воранаўскім раёне”. Пачатак а 16.00


Паводле budzma.org




Старонкі