Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.01.2009

Інтэрнет-семінар для настаўнікаў малодшых класаў

Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае з 26 студзеня па 10 лютага падзяліцца станоўчым досведам працы па ацэнцы вучобы малодшых школьнікаў і выказаць свае прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі.

Праблемнае поле:

1. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

2. Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў у кантрольна-ацэнкавай дзейнасці педагога.

3. Шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання.

4. Шляхі ўдасканалення 10-бальнай сістэмы кантролю і адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.




22.01.2009

Уладзімер Арлоў у Брэсце

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на сустрэчу з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімерам Арловым, якая адбудзецца 25 студзеня ў Брэсце. Імпрэза будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”. Пачатак а 20.00.

Тэлефон для даведак: (МТС) (029) 724–54–56 Сяржук

Паводле budzma.org




22.01.2009

Стыпендыі для навучання ў Берліне

Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропай (GFPS) прапаноўвае стыпендыі беларусам для навучання на працягу зімовага семестра ў Берліне.

Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасць і будучыня» і «Цайт» GFPS вылучае дзве стыпендыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009 гады да 28 лютага 2010 гады. Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спецыяльнасці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны.

У стыпендыю ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на візу і аплату навучання, а таксама сродкі на асабістыя выдаткі.


Апошні тэрмін падачы анкет — 31 сакавіка. Усе падрабязнасці на сайце арганізацыі http://www.gfps.org/belarus

Паводле БелаПАН




22.01.2009

Конкурс маладых літаратараў

Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў. Ён прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння Карласа Шэрмана.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, вучонымі.

«На конкурс прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады, — кажа куратар конкурсу і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. — Таксама, у сувязі з тым, што сёлета мы адзначаем 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спецыяльная намінацыя «пераклад аднаго твора Э. А. По».

Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 20 сакавіка 2009 г. Падвядзенне вынікаў першага туру адбудзецца 20 красавіка.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail pen@vessobel.by (з пазнакай «Літаратурны конкурс»). Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр».

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284–73–29.

Паводле Нашай Нівы




20.01.2009

Семінар для моладзі

Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” ладзіць семінары ў межах праекту “Мы разам”, скіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 году з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровых аднагодкаў.

У праграме пяцідзённых семінараў будуць закранацца наступныя тэмы:

– Асновы камунікацыі.

– Стэрэатыпы камунікацыі.

– Упэўненыя паводзіны.

– Эфектыўнае вырашэнне канфліктаў.

– Разуменне інваліднасці.

Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных методык: ролевыя гульні, развіваючыя гульні, дыскусіі, форум-тэатр, арт-тэрапія.

Семінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Мінскам.

Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

Апошнія тэрміны падачы заявак: 31 студзеня і 8 сакавіка.

я інфармацыя – па эл. пошце:, different-equal@mail.ru, тэлефонах 8–029 555–68–38(МТС), 8–017 228–53–51 альбо па адрасе: 220104 Мінск, вул. М.Лынькова, 8–4.


Паводле рассылкі belngo.info



20.01.2009

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кірклэнда

Польска-амерыканскі Фонд Свабоды (Фундатар праграмы), а таксама Польска-амерыканская Камісія Фулбрайта (Адміністратар праграмы) абвесцілі адкрыты конкурс на стыпендыі імя Лэйна Кірклэнда на 2009/2010 навучальны год.

Сёлета Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяроддзяў:

• эксперты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых устаноў і ўстаноў самакіравання,

• прадпрымальнікі, мэнэджэры,

• лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасці,

• выкладчыкі ВНУ,

• журналісты.



Падрабязнае апісанне праграмы, інструкцыю па запаўненні фармуляраў можна знайсці на старонках www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org. Фармуляр належыць запоўніць on-line.


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info



18.01.2009

Зімовая школа для гуманітарыяў

1 – 10 сакавіка 2009 г. ва Уроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца «Усходнееўрапейская зімовая школа – 2009» для студэнтаў гуманітарных навук. Удзельнікамі школы будуць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У праграме – лекцыі, семінары, візіты ў акадэмічныя ўстановы Варшавы і Уроцлава, сустрэчы і дэбаты па актуальных тэмах.

Арганізатары школы – Каледж Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем у школе. Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі – на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорску. Прыём заявак – да 25 студзеня 2009 г.



16.01.2009

“Святло ў вокнах” на беларускім памежжы

У двух гарадах беларуска-літоўскага памежжа – Рындзюнах і Астраўцы – паэт Міхась Скобла і бард Алесь Камоцкі 17 студзеня прэзентуюць анталогію сучаснай беларускай паэзіі “Святло ў вокнах”. У Рындзюнах сустрэча адбудзецца ў Цэнтры літоўскай культуры а 9.00 ранінцы, а ў Астраўцы – у цэнтры пазашкольнага выхавання аб 11.00.

Анталогія сучаснай беларускай паэзіі “Святло ў вокнах” – дзвюхмоўны зборнік вершаў беларускіх паэтаў і іх перакладаў на літоўскую мову. Кніга, памерам у 400 старонак, улучае творы сучасных беларускіх паэтаў Алеся Разанава, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Хадановіча, а таксама беларускіх аўтараў, што пражываюць у Літве.

На літоўскую мову творы перакладзеныя вядомымі літоўскімі перакладнікамі Владасам Бразюнасам і Алонай Лапінскене.

Паводле budzma.org




16.01.2009

Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"

Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы.

Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу з-за вынікаў; затым пераход на 12-гадовую адукацыю і ў сувязі з гэтым змена праграм і выданне мноства новых падручнікаў розных аўтараў; і нарэшце, зварот да 11-годцы і зноў змена праграм, новыя падручнікі. Мабыць, Міністэрства адукацыі і ўрад, што глядзяць на гэта абыякава, вырашылі правесці эксперымент на выжывальнасць школьнай адукацыі.





16.01.2009

ТБМ запрашае на сустрэчу са Станіславам Суднікам

22 студзеня ў мястэчка Жалудок Шчучанскага раёну завітае паэт, краязнаўца, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік. Сустрэча адбудзецца ў мясцовай сярэдняй школе і пачнецца а 12.00.

Паводле budzma.org




Старонкі