Архіў навін
Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
-"Ten Mistakes Teachers Make" – артыкул па-англійску >>>
- Працоўная група «Адукацыя ў сферы правоў дзіцяці" прэзентуе свой сайт. Сайт створаны ў выглядзе блога. Блог (англ. blog, ад weblog, «сеткавы часопіс, дзённік падзеяў, жывы часопіс») – гэта публічны дзённік, дзе блогеры робяць пастаянна запісы і публікуюць каментары да актульных тэмаў, выкладаюць відэа ці фота.
Конкурс “Падтрымка грамадскiх iнiцыятываў у Мінску i Мінскай вобласцi”
Калі Вы маеце ідэі, сілы і жаданне зрэалізаваць праект, які будзе стымуляваць грамадcкую актыўнасці на лакальным узроўні, то чытаеце падрабязнае апісанне конкурсу і дасылайце свае заяўкі да 25 мая 2007 года на пазначаную адрэсу.
Сёння ў Беларусі пачалася ўступная кампанія
У Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ) 2007 года. Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў, пункты рэгістрацыі ЦТ будуць працаваць з 8.00 да 20.00, уключаючы суботнія дні і нядзелю 27 мая.
Сталі вядомыя прызёры конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці 2007 года.
Заключны тур конкурсу для беларускіх абітурыентаў адбыўся 25 красавіка ў Мінску. З 12 фіналістаў выбраны 3 прызёры: выпускнік гуманітарнага ліцэю імя Я Коласа з Мінску, 11-класніца cа Светлагорску, і з Навагрудку, якія з верасня стануць студэнтамі міжнародных каледжаў.
Сусветная сістэма міжнародных каледжаў (United World Colleges, UWC) заснавана ў 1962 г.
Адкрыты ліст міністру адукацыі настаўніка Мікалая Бусла
Паводле газеты "Наша слова" ад 25.04.2007
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусі сп. Аляксандру Радзькову.
Пане Міністру,
я дазнаўся, што ў чарговы раз Міністэрства адукацыі мае рэвізаваць змест школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Калі я расказаў пра гэта сваім калегам у школе, то яны таксама абурыліся i казалі непрыемныя для вуха словы. I не проста казалі, але абгрунтавана пярэчылі маючай адбыцца рэвізіі. Але, пане Міністру, яны Вам не напішуць. >>>
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае ў магістратуру
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс, Літва) запрашае асобаў з закончанай вышэйшай адукацыяй, а таксама студэнтаў выпускных курсаў беларускіх ВНУ паступаць на магістарскія праграмы ЕГУ па пяці спецыяльнасцям: праву, паліталогіі, філасофіі, сацыялогіі і гісторыі.
Дакументы суіскальнікаў прымаюцца ў дзве плыні ў электронным фармаце: у першым плыні – да 30 чэрвеня 2007 года, у другой плыні (на незапоўненыя месцы) – да 5 верасня 2007 года ўключна. Пачатак навучальнага года – 1 кастрычніка 2007 года.
Працоўная група «Адукацыя ў сферы правоў дзіцяці" прэзентуе свой сайт
Сайт створаны ў выглядзе блога. Блог (англ. blog, ад weblog, «сеткавы часопіс, дзённік падзеяў, жывы часопіс») – гэта публічны дзённік, дзе блогеры робяць пастаянна запісы і публікуюць каментары да актульных тэмаў, выкладаюць відэа ці фота.
Вы можаце стаць як аўтарам, так і наведвальнікам сайта. Наведвальнікі сайта маюць магчымасць знаёміцца з аўтарскімі каментарамі, аналітыкай на падзеі ў сферы правоў дзіцяці, а таксама пакідаць свае каментары да артыкулаў.
Да ўвагі аматараў фальклору і архаічных спеваў.
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA” запрашае на міжнародныя заняткі архаічнага спеву, фолькaвай песьні, якія адбудуцца на працягу 8–13 чэрвеня 2007 г. у «Kачыным Багне” (Польшча) – асяродку культурна-артыстычных ініцыятываў.
У занятках прымаюць удзел тры васьмiaсабовыя групы нямецкай, беларускай і польскай моладзі. Mэтай шасьцідзённай сустрэчы з’яўляецца інтэграцыя моладзі з трох краін а таксама развіццё артыстычных умеласцяў, пазнанне фальклорнай і архаічнай песні.
Інфармацыю аб ўдзеле дасылаць да 20 траўня 2007.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся :
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA” вул. Св. Kацярыны 9, 87–100 Tорунь (Pl. Św. Katarzyny 9, 87–100 Toruń); тэл. (+48 56) 655 50 22. Аліцыя Чаеўская alucek@poczta.fm
КОНКУРС ДЛЯ ТВОРЧЫХ ПЕДАГОГАЎ І ЗАХОПЛЕНЫХ ВУЧНЯЎ
Адміністрацыя сайта «Парта для настаўніка» АБ'ЯЎЛЯЕ КОНКУРС ДЛЯ ТВОРЧЫХ ПЕДАГОГАЎ І ЗАХОПЛЕНЫХ ВУЧНЯЎ
Нататкі, парадоксы, цікавыя задачкі, малюначкі, вершы, аповеды...
Конкурс “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”
Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе вам паўдзельнічаць у конкурсе “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.
Гэты даследчы конкурс па найноўшай (ХХ і ХХІ стст.) гісторыі Беларусі стартаваў 1 сакавіка ў рамках адукацыйнай праграмы “Блізкая гісторыя”. Штогод пераможцы нацыянальных конкурсаў запрашаюцца на летнюю (у Германію) і восеньскую (у адну з еўрапейскіх краін) сустрэчы, дзе адпачынак спалучаецца з дыскусіямі, конкурсамі, гульнямі і г.д.



