Архіў навін
Інтэлектуальнае спаборніцтва на веданне беларускай мовы сярод старшакласнікаў становіцца ўсё больш папулярным. Калі раней удзельнікаў былі адзінкі, то апошнім часам спатрэбілася ўвесці абмежаванні.
Словы Генадзя Буракіна, музыка Васіля Раінчыка. Калыханка, якая шмат год гучала ў аднайменнай перадачы для самых маленькіх.
Постэры ў добрай якасці для правядзення інфармацыйнай і класнай гадзінаў
Пілотны праект нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе пашыраны. Аб'ёмы фінансавання навучання і выхавання «прывязваюцца» да колькасці навучэнцаў.
Фотарэпартаж Юры Сідуна (generation.by) з навагодняй «Ялінкі» – свята, якое штогод ладзіцца супольнасцю беларускамоўных сем’яў «Нашы дзеткі».
Васіль Дранько-Майсюк стварае святы! Самыя творча-нечаканыя навагоднія аўтарскія праграмы для дзетак, якія заслугоўваюць сапраўднага навагодняга цуда!
Святы Мікалай ці хай сабе і Зюзя – нашыя, каляднікі з Казой нашыя, а вось як завем святочнае дрэва? Калі ў роце ЁЛКА… значыць, пара заканчваць святкаванні.
У ЗША не ганарацца сваёй сярэдняй адукацыяй, яны яе безупынна дасканаляць. Прапануем паглядзець блог мамы, якая апісвае чаму і як вучаць яе сына-шасцікласніка (11 год) у ЗША.
7 студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца калядная праграма для дзетак з узделам дзіцячага гурта «ФолкРада», дзіцячага фолк-тэатра «Вера і Патрыцыя», фолк-гурта «Вурай» і этна-дуэта «AGATA».
– Ці лілі алей у рэдзьку, ці не лілі? – Ты не цілілікай, Федзька: сам налі. Каб мы некалі вывучылі ў садочках і школах гэты вершык-запаміналку, то ніколі не блыталі б масла, якое мажам, з алеем, які ліем.



