Архіў навін
Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы (падвышаны ўзровень)
Аўтар дапаможніка Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта, г.
Ушанаванне памяці Міхаіла Валовіча
22 лістапада ў сярэдняй школе вёскі Дворац Дзятлаўскага раёну адбудзецца лекцыя, прысвечаная легендарнаму беларускаму змагару і паўстанцу 1831 году Міхалу Валовічу. З дакладамі выступаць загадчык аддзелу Нацыянальнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч і старшыня таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Пасля лекцыі адбудзецца ўшанаванне памяці Міхала Валовіча ў яго роднай вёсцы Парэчча. Чакаецца таксама выступ вядомага беларускага барда Аляксея Галіча.
Паводле budzma.org
Рыхтуемся да беспрацоўя
Масавыя скарачэнні настаўнікаў, звязаныя з сёлетняй рэформай, чакаюцца з наступнага году, але шмат настаўнікаў страцілі працу ўжо сёлета. Як яны жывуць? Чым займаюцца?
Прапануем інтэрв'ю настаўніка вышэйшай катэгорыі Адама Варанца, які апошнія два месяцы працаваў у Польшчы, у невялікім гарадку непадалёку ад Варшавы. Не настаўнікам, вядома, – рознарабочым на будоўлі ў прыватніка.
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў ГЕРМАНІІ
Нямецкая Служба Акадэмічных абменаў ДААД прызначае стыпендыі для беларусаў на паслядыпломную адукацыю ў гуманітарных, сацыяльных і грамадскіх навуках, абарону дысертацыі і навуковыя стажыроўкі ў нямецкіх ВНУ. Стыпендыі выдзяляюцца максімум на два гады для паслядыпломнай адукацыі і на тры – для напісання і абароны дысертацыі. Усе прэтэндэнты мусяць быць аспірантамі 1-га ці 2-га курса, у асобных выпадках могуць быць дапушчаныя асобы, якія маюць дыплом спецыяліста (па сканчэнні 5-цігадовага навучання).
Беларускія вучні перамагаюць ў міжнародных алімпіядах
Беларускі ліцэіст з Магілёва, Міхаіл Гушчын перамог на международнай алімпіядзе па фізіцы ў Маскве.
Міхаiл – вучань выдатнага беларускага педагога Валерыя Барашкава. Міхаіл ужо перамагаў два разы на рэспубліканскіх алімпіядах, а яго настаўнік Валеры Барашакаў падрыхтаваў 9 пераможцаў міжнародных алімпіяд.
У алімпіядзе прымалі ўдзел маладыя людзі з краін Балтыі і СНД. Зараз Міхаіл рыхтуецца да міжнароднай адімпіяды якая пройдзе ў Мексіцы летам 2009 года і ўдзел у ёй возьме 60 краін свету.
А вось на алімпіядзе школьнікаў Расіі і Беларусі пружанская вучаніца Ганна Блізнюк узнагароджана дыпломам ІІ ступені. Тэмай алімпіяды была «Гістарычнае і духоўнае грамадства».
Паводле Радыё Рацыя.
На фотаздымку настаўнікі фізікі Валер Барашкаў (справа) і Іван Кульбеда (злева) падчас метадычнага летніка Альхоўка
Каметнаваць
“Каб выкладаць гісторыю на мове, трэба атрымаць згоду бацькоў і дзетак"
10- і 11-класнікі яшчэ не вывучалі гісторыю Беларусі ў гэтым годзе. З-за скарачэння гадзін і аб'яднання з cусветнай гісторыяй школьнікі будуць вывучаць гісторыю сваёй краіны толькі з трэцяй чвэрці. І, як даведалася Еўрарадыё, гэта яшчэ не ўсе «асаблівасці" вывучэння гісторыі Беларусі пасля рэформы.
“Маладзечна і ваколіцы: гісторыя, стан вывучэння, перспектывы турыстычнага асваення”
Пад такой назвай у межах кампаніі “Будзьма” 16 лістапада у вёсцы Плябань у будынку філіяла Мінскага абласнога краязнаўчага музея адбудуцца гісторыка-краязнаўчыя чытанні.
На мерапрыемстве чакаюцца выступы аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў і спецыялістаў у галіне аховы помнікаў нацыянальнай спадчыны Беларусі. У прыватнасці, з лекцыяй на тэму “Маладзечна і ваколіцы ў дакументах НГА Беларусі” выступіць загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Зміцер Яцкевіч.
Студэнтка Вольга Кастрамінава прадставіць спавешчанне “Вывучэнне помнікаў матэрыяльнай культуры ў Плябані і Красным: першыя вынікі і перспектывы”.
З прамовай “Зборы музею ў Плябані” выступіць дырэктар музею Тамара Пінчук.
Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч агучыць даклад “Гісторыка-культурныя помнікі Маладзечаншчыны: перспектывы турыстычнага асваення”.
Пачатак сустрэчы аб 11.00
Спіс удзельнікаў адкрыты.
Паводле budzma.org
Канцэрт музыкі эпохі Барока
Беларускі клуб лютністаў запрашае на канцэрт старадаўняй музыкі эпохі Барока.
Ці было у Беларусі Барока? У архітэктуры – так, у жывапісу – так, у літаратуры? у музыцы?- чамусьці спрэчна. Полацкі сшытак – гэта помнік рэнесансу… магчыма.. але я мяркую, што на Беларусі у літаратуры і музыцы быў стыль манерызм – паміж… рэнесансам і Барока. Бо нашае Барока патанула у крыві войн… тым ня менш спроба рэканструкцыі…
Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) пр. Незалежнасці, 44А
29 лістапада, 20:00
Выканаўцы:
Таццяна Бяльковіч (барочная лютня)
Галіна Мацюкова (барочная флейта)
Алена Мальцава (барочная скрыпка)
Дмітры Лыбін (спінет)
Уваход свабодны
Паводле budzma.org
Кінафестываль «Лістападзік»
14 лістапада ў кінатэатры “Перамога” распачынаецца фестываль дзіцячага кіно “Лістападзік”. Фэст cёлета адзначае юбілей – 10-годдзе. Арганізатары абяцаюць прыемна здзіўляць гледачоў якаснымі і цікавымі стужкамі. У конкурсным паказе прымуць стужкі са шматлікіх куточкаў свету. Увазе гледача прапаноўваюцца фільмы з Беларусі і Расіі, Узбекістана і Эстоніі, Латвіі і Швэцыі, Германіі і Карэі, Ірана, ЗША, Велікабрытаніі і інш. Гэта дазволіць у шырокім спектры ўбачыць, наколькі развітае дзіцячае кіно і мультыплікацыя ў свеце. Аматары казачных гісторый пазнаёмяцца з найбольш папулярнымі стужкамі для дзяцей, зразумеюць, на што робіцца акцэнт у той ці іншай краіне.
Паводле budzma.org
/Камнентаваць
«Знак бяды» ў кінаклубе «Гісторыкі"
Чарговая сустрэча кінаклуба МГА “Гісторыка” VID’OK пройдзе ў гэтую пятніцу, 14.11.2008 г. у Музеі кіно а 18:45 (Музей кіно знаходзіцца каля Чырвонага касцёла). Уваход – 1 500.
Глядзім “Знак Бяды” паводле аповесці Васіля Быкава (рэж. М.Пташук).
Дадатковая інфармацыя+375 29 5090853 Алена
Паводле budzma.org



