Архіў навін
У прэзентацыі гомельскай настаўніцы А.В.Юрчанкі каротка разгледжаныя асновы метада гульнёвых тэхналогіяў, а таксама разнастайныя гульні для выкарыстання на ўроках беларускай мовы
Артыкул разглядае ролевую гульню, як метад, які можа выкарыстоўвацца не толькі ў пазашкольнай працы, але і на ўроку. Прадстаўлена методыка правядзення ролевай гульні і апісаны чатыры прыклады ролевых гульняў для ўрокаў матэматыкі, геаграфіі, ЧГД і экалогіі.
Прыём заявак і прапаноў – да 29 жніўня
«Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё» – пад такой назвай 24 верасня -2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі.
Арганізатарамі тыдня выступаюць: Установа адукацыі «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім грамадстве сфармаваўся пэўны попыт на розныя праграмы навучання, накіраваныя на асабістае, сацыяльнае і прафесійнае развіццё, і гэта характэрна не толькі для сталіцы і абласных цэнтраў, але і для малых гарадоў і сельскай мясцовасці...
naviny.by
Нізкія прахадныя балы абітурыентаў у 2011 годзе прымусілі загаварыць пра неабходнасць увядзення ніжняй планкі ацэнак, атрыманых на ЦТ для ўдзелу ў конкурсе на паступленне ў беларускія ВНУ. Асаблівы неспакой выклікаюць у гэтым сэнсе педагагічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Сёлета ў Беларусі студэнтамі ВНУ сталі каля 90 тысяч чалавек — на 3,2 тысячы менш, чым у летась, паведаміла кансультант Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка. Памяншэнне колькасці першакурснікаў адбылося прапарцыйна памяншэнню колькасці выпускнікоў 11 класаў.
У дзяржаўныя навучальныя ўстановы залічана каля 78 тысяч студэнтаў, у тым ліку на дзённую форму навучання — амаль 44 тысячы (на 4,9 тысячы менш за леташні паказчык). З іх крыху больш за 25 тысяч будзе навучацца за кошт сродкаў бюджэту, каля 19 тысяч — на платнай аснове. Незапоўненымі засталіся 134 бюджэтных месцы. Гэты недабор азначае, што ў ВНУ бралі ўсіх, хто падаў дакументы, незалежна ад колькасці набраных балаў. І тое ахвотных не знайшлося.
Радыё Свабода
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно заявіў пра закрыццё ў Беларусі яшчэ 65 школ. Чыноўнік паведаміў, што зачыняюцца ў асноўным так званыя малакамплектныя школы, дзе, па яго словах, цяжка арганізаваць якасны навучальны працэс. На тое, што пераважная большасць ліквідаваных школ — беларускамоўныя, спадар Фарыно ўвагі не звярнуў...
Звязда
У нумары за 16 жніўня было змешчана інтэрв’ю Надзеі Нікалаевай з міністрам адукацыі. Чытачы не засталіся абыякавымі:
- Галоўны дырэктарскі сродак заахвочвання пакуль — страх пакарання. На ім школа пакуль што трымаецца, але праз яго і загіне, калі не змяніць сітуацыю...
- Як толькі падумаеш аб конкурсе «Настаўнік года», то рукі і ногі трасуцца. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення яго дзеці не вучацца, а настаўнікі п’юць валідол...
- Чым абумоўлена рэзкае скарачэнне колькасці гадзін малявання і працоўнага навучання? Калі жорсткай эканоміяй, то як тады патлумачыць, што замест іх у школе ўводзяцца дапрызыўная і ваенная падрыхтоўка?..
- На ўроках інфарматыкі дзеці заняты толькі камп’ютарнымі гульнямі, паколькі іх настаўнікі далёкія ад праграміравання і новых ПС. У школе за такую зарплату можна адсядзецца, пакуль новую працу не знойдзеш...
Апошні тэрмін прыёму заявак – 11 верасня
Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: «Уводзіны ў журналістыку», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі», асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.
У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты «Твой стыль».
Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.
Бюлетэнь "Настаўніцкія Інавацыі"
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак
Апошні тэрмін падачы тэкстаў – 18.00 12 верасня
«Народныя журналісты» пішуць тэксты, каб узняць і вырашыць істотную сацыяльную, эканамічную, палітычную праблему, важную для мясцовых людзей. Найлепшыя працы будуць апублікаваныя ў мясцовых ці нацыянальных газетах альбо ў выглядзе брашураў, аднаразовых публікацыяў. Пераможцы будуць адзначаныя ноўтбукамі і атрымаюць магчымасць стажавання ў Польшчы.




Універсітэт педагагічнай адукацыі са студзеня 2012 года пачынае новы міжнародны курс паглыбленай падрыхтоўкі трэнераў ды мультыплікатараў у галіне навучання правам чалавека з улікам абсягаў дзейнасці ўдзельнікаў.