Архіў навін
«Выкарыстанне інтэлектуальных гульняў на уроку і ў выхаваўчай працы»
Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада
200 гадоў таму ў свет упершыню выйшаў зборнік казак братоў Грым. З таго часу дзеці ўсяго свету ведаюць пра Чырвоны Каптурок, Беласнежку, Прыгажуню ў сонным лесе і Прынца-Жабу. Але што адбудзецца, калі гэтыя вядомыя персанажы сустрэнуцца з героямі беларускіх казак? Якія з імі здарацца прыгоды?
Напішыце і намалюйце сваю гісторыю і выйграйце цудоўныя прызы ў конкурсе казачных коміксаў!
У конкурсе могуць браць удзел вучні 5 – 6 і 7 – 8 класаў. Пераможцаў конкурсу чакаюць прывабныя прызы.
Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў
Даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.).
«Беларусь еўрапейская – Еўропа беларуская»
Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.). Сярод матэрыялаў: дапаможнік для настаўніка – куратара дзейнасці гуртка «Школьны еўрапейскі клуб»; матэрыялы конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі; медыяазбукі; гульні «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг»; інш.
Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў
Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей.
«Восем крокаў да мінулага»
Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей. Трэба прапанаваць такія фрагменты гісторыі Радзімы, якія маглі б нешта скалыхнуць у душы, зрушыць ўяўленні пра мінулае, а праз яго – і пра сучаснае, і пра будучае Беларусі...
20 кастрычніка
Мінскі планетарый у суботу правядзе Дзень астраноміі. Усе ахвотныя змогуць бясплатна паглядзець у тэлескоп, паслухаць навукова-папулярныя лекцыі, наведаць фотавыставу касмічных здымкаў.
Акрамя таго, адбудзецца дэманстрацыя сферычных фільмаў, конкурс малюнкаў на касмічную тэматыку.
Восеньскі Дзень астраномаў звычайна адзначаецца ў суботу пачатку да канца кастрычніка, блізка ці перад 1-й чвэрцю Месяца. У 2012 годзе Міжнародны дзень астраноміі прыпадае на 20 кастрычніка. Ён у Беларусі адзначаецца з 2009 года.
Глядзець у тэлескоп можна будзе ад 17:00 да 22:00.
Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».
«ForteE»: Блог настаўніка замежнай мовы
На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».
Мару пра школу, у якой дзеці вучацца з задавальненнем. У якой не трэба баяцца атрымаць дрэнную адзнаку, бо іх, адзнак, наогул няма. І няма страху, калі дзіця нешта забылася ці не ведае. Не калоціцца яно, выходзячы да дошкі. Бо настаўнік і вучань супрацоўнічаюць. У школе маёй мары вучань самастойна выбірае для сябе тэмп навучання і аб'ём навучальнага матэрыялу. Ён вучыцца думаць.
Але пакуль такой школы няма. Настаўнік выступае больш як кантралёр, а не як дарадчык. Сучасная школа выхоўвае парадак і дысцыпліну. Яна ставіць паслухмянае дзіця ў рамкі, якія наўрад ці спрыяюць выхаванню свабоднай асобы. Ці разумныя гэтыя рамкі?
У сваёй навучальнай дзейнасці я спрабую стварыць такую прастору, хоць нейкую частку яе, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Я пішу для настаўнікаў і вучняў як дарадчык, каб яны мелі выбар. І пішу для свайго ўласнага развіцця...
Урок для вучняў 7 класа. Даслала Святлана Ляшонак, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».



