Архіў навін
"Ноч Музеяў" у Доме Коласа
Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.
15 мая з 18.00 да 23.00 гасцінны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.
У праграме свята:
• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці).
• Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў)
• Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...”
• Тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Якуба Коласа
• Майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў
• Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта
• “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”: выступленне экстравагантных, непаўторных паэтаў і музыкаў А. Ячкоўскага, В. Лупасіна, А. Трафімчыка, Л. Тарасенка, Ю. Нератка, А. Краснабаева і інш.
• А таксама Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна.
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Імпрэзы ў беларускіх школах
Творчыя сустрэчы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна пройдуць у г.Мікашэвічы Лунінецкага раёну Брэсцкай вообласці 18 мая. А 12-й творцы завітаюць у СШ №2, якая знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай. А 14-й паэты выступяць у гімназіі, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Садовая, 3А.
На працягу мая пройдзе шэраг творчых сустрэч з удзелам Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына.
12 траўня творцы завітаюць у СШ вёскі Дзешчанка Уздзенскага раёну Мінскай вобласці. Пачатак а 10-й гадзіне.
13 мая творчы тандэм наведае СШ№20 у 9.00, а ў 14.00 СШ№ 21 г. Воршы Віцебскай вобласці.
У СШ в.Якаўлевічы, Аршанскага раёну маладыя таленты зазірнуць у 11.00
14 мая Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын выступяць перад мінскімі школьнікамі СШ №162, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Герасіменка, 10. Пачатак аб 11-й. А 14-й пачуць выступоўцаў можна будзе ў Мінску, у будынку ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ульянаўская, 8.
Паводле budzma.org
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.
Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)
Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў
З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!
Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”
Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.
Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.
Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.
Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.
Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве
Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.
Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.
Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.
Імпрэзы ў беларускіх школах
Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын правядуць шэраг творчых сустрэчаў у Баранавіцкім раёне Берасцейскай вобласці 7 мая. У СШ в.Сталовічы творцы распачнуць сустрэчу а 10-й, у СШ в.Гірматаўцы – а 12-й, а ў СШ в.Гарадзішча – а 14-й.
Васіль Якавенка і Зміцер Хведаровіч правядуць творчыя сустрэчы ў Гомельскай вобласці 7–8 мая.
7 мая сустрэча адбудзецца ў ДК г.п. Шацілкі Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці. Час удакладняецца. Уваход вольны.
8 мая творцы завітаюць у СШ г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і распачнуць сустрэчу а 13-й гадзіне.
А ў 17.00 творцы завітаюць у ДК. Уваход вольны.
Паводле budzma.org
Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы
Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай.
Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне



