Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.11.2014

Сталічныя ўлады вырашылі не працягваць кантракт дырэктару, які 13 гадоў узначальваў гімназію № 61. Большасць бацькоў успрымаюць працягласць працы як яшчэ адно пацверджанне прафесіяналізму.

24.11.2014

«Intex-press»: Пасля гучна анансаванага павышэння, у верасні сярэдні заробак педагогаў быў на 700 тысяч больш, чым у жніўні. Аднак улетку настаўнікі працуюць і, адпаведна, зарабляюць менш, чым падчас навучальнага года.

24.11.2014

30 лістапада ГА «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» ладзіць выніковую імпрэзу па праекце «Магчымасці працы з тэмай Еўрапейскага саюза: досвед, выклікі, перспектывы».

23.11.2014

«Рэгіянальная газета»: У Кодэкс аб адукацыі плануецца ўнесці змяненні, якія прапануюць замацаваць заканадаўча: зрабіць платнымі яслі для дзетак да трох гадоў і групы для тых дзяцей, якім ужо споўнілася шэсць.

22.11.2014

Брэсцкая гімназія пачынае тэставаць новую сістэму бяспекі: на ўваходзе ў дзяцей будуць сканаваць адбіткі пальцаў. Бацькі, паралельна са скаргай да кіраўніцтва горада і праваахоўнікаў, распачалі збор подпісаў за дэмантаж турнікетаў.

20.11.2014

Публічны «кампрамат» ад Лукашэнкі – не толькі нагода паразважаць, як зменіцца лёс міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, але і ўзгадаць гісторыю ягонага жыцця.

20.11.2014

8 лістапада 2014 г. у самым цэнтры старажытнай Вільні, фактычна ў мурах яе Старога горада, прайшла фінальная гульня ХI Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

19.11.2014

Пачатак дакумента, ліста, публічнай ці судовай прамовы. Крыху пра агульныя медычныя тэрміны. Прыналежныя прыметнікі – нашая адметнасць. Пачатак а 18.30: Арт Сядзіба, пр. Незалежнасці, 58, 430.

19.11.2014

Знаёмства з маладой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вікторыяй Воўкавай адбылося ў Дзятлаве падчас адной літаратурнай імпрэзы ў раённай бібліятэцы.

18.11.2014

Ваш унук і мае дзеці вучацца ў адной установе адукацыі, больш за тое, мая дачка – у паралельным класе. Чыноўнікі бачаць планы і нормы, мамы і дзядулі – жывых дзяцей і іх праблемы.

Старонкі