Архіў навін
Апошнія тэрміны: 13 лістапада, 4 снежня, 22 студзеня, 26 лютага, 26 сакавіка, 22 красавіка
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвясціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна – культурнага абмену Community Connections – 2014 у Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і досведу, і чые здольнасці ды магчымасці дазволяць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць іх для развіцця сваіх арганізацый і прафесійных ды мясцовых супольнасцяў па завяршэнні стажыроўкі ў ЗША.
Tэмы праграмаў Community Connections – 2014:
1. Прадухіленне гвалту ў сям’і.
2. Медыяцыя як форма альтэрнатыўнага развязання канфліктаў.
3. Асновы кіравання грамадскімі арганізацыямі.
4. Фінансавая падтрымка прадпрымальніцтва.
5. Развіццё навыкаў незалежнага пражывання ў сацыяльна неабароненай моладзі.
6. Карпаратыўная сацыяльная адказнасць.
Апошні тэрмін – 4 лістапада
Запрашаем настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства да ўдзелу ў невялікім практычным семінары «Вусная гісторыя на ўроку», які адбудзецца 9 лістапада 2013 г. у Мінску. Мерапрыемства праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў».
Таццяна Гапеева, Брестская газета
Недахопы беларускай адукацыі абмяркоўваюцца не адзін год. Але воз дагэтуль там: патрабаванняў да настаўнікаў становіцца ўсё больш, а заробкі і прэстыж прафесіі падаюць.
З 1 верасня настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі павысілі педагагічную нагрузку за стаўку. Цяпер замест 18 гадзін норма складае 20 на тыдзень. Адначасова, згодна з пастановай Савета міністраў, на 25% павялічыліся аклады. Па факце ж сярэдняя зарплата настаўніка, па звестках Міністэрства адукацыі, павысілася ў верасні на 3%.
«БГ» запыталася ў настаўнікаў, якія працуюць у брэсцкіх школах, ці адчулі яны гэта павышэнне на сабе, а таксама даведалася, што сёння ўваходзіць у абавязкі педагогаў.
Апошні тэрмін – 28 лістапада
«Youth Leadership Program with Belarus» – чатырохтыднёвая праграма моладзевага лідарства, арганізаваная Дзяржаўным дэпартаментам ЗША з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі. Моладзь з Беларусі і ЗША будзе ўдзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, скіраваных на стварэнне каманды, вызначэнне мэтаў, планаванне праекта, удзел у грамадскім жыцці і валанцёрскую дзейнасць.
Для ўдзелу ў праграме заяўнікі з Беларусі павінны: мець дату нараджэння з 1.01.1997 па 1.05.1999 уключна; вучыцца ў 8, 9 ці 10 класе; мець акадэмічную паспяховасць не ніжэй за «добра»; прадэманстраваць высокі ўзровень валодання англійскай мовай; быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; прадэманстраваць лідарскі патэнцыял і жаданне зрабіць унёсак на карысць супольнасці; адпавядаць патрабаванням ЗША для атрымання візы; мець магчымасць прыехаць у ЗША ў ліпені 2014 г.; не быць блізкімі сваякамі супрацоўнікаў праграмы.
Дар'я Пуцейка, КП
Уладзімір Анцулевіч: «З гэтага года настаўнікі павінны праходзіць абавязковую пераатэстацыю. У мяне вышэйшая катэгорыя. Я кандыдат фізіка-матэматычных навук. І калі перайшоў з Акадэміі навук у гімназію, адразу стаў працаваць па вышэйшай катэгорыі. Цяпер ўвялі новую катэгорыю – «настаўнік -метадыст». Для яе патрэбны пэўны шэраг умоў: публікацыі, метадычныя матэрыялы, пажадана з грыфам міністэрства ці Нацыянальнага інстытута адукацыі, перамогі вучняў на алімпіядах. У мінулым годзе ў мяне выйшла чатыры кнігі, я лічуся вельмі дасведчаным і вядомым метадыстам. Мае вучні штогод заваёўваюць дыпломы на алімпіядах розных этапаў. Да прыкладу, з пяці прызёраў Мінскай гарадской алімпіяды ў мінулым навучальным годзе чацвёра – мае вучні. Але ў мяне адзін недахоп.
Апошні тэрмін – 25 кастрычніка
Школьнікі са сталічных гарадоў часта маюць перавагу перад жыхарамі несталічных рэгіёнаў у сувязі з даступнасцю больш якаснай адукацыі і шырокім наборам магчымасцяў для паступлення ў вядучыя ВНУ краіны. Пры гэтым вучні з несталічных гарадоў не менш таленавітыя і працавітыя. Таму GS Group заснавала адмысловы конкурс, прымаць удзел у якім могуць толькі жыхары несталічных рэгіёнаў Расіі і замежных краін.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў (за выключэннем жыхароў сталічных гарадоў).
Апошні тэрмін – 1 студзеня
Еўрапейская асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі, спадчыны і грамадазнаўства EUROCLIO адкрывае рэгістрацыю на вясновую штогадовую канферэнцыю, якая адбудзецца гэтым разам у самым сэрцы Балкан, у горадзе Охрыд (Рэспубліка Македонія), з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 г.
21-я штогадовая канферэнцыя «Гістарычная адукацыя без межаў: як мы можам дзяліцца сваёй культурнай спадчынай», як чакаецца, будзе адной з самых значных падзей у гісторыі штогадовых канферэнцый EUROCLIO. Упершыню гістарычныя таварыствы Заходніх Балкан аб’ядналіся дзеля таго, каб прыняць міжнародную канферэнцыю, прысвечаную гістарычнай адукацыі, куды яны горача запрашаюць удзельнікаў!
Рэгістрацыя ў канферэнцыі адкрыта для ўсіх, хто працуе ці іншым чынам задзейнічаны ў сферы выкладання гісторыі, спадчыны, культурнай і грамадзянскай адукацыі.
Кацярына Сінюк, TUT.BY
У Беларусі зарплаты настаўнікаў ніколі нельга было назваць высокімі – нават пасля таго, як яны перыядычна павялічваліся. Напрыклад, у 2013 годзе іх павялічвалі цэлых тры разы ў сувязі з ростам тарыфнай стаўкі. А з 1 верасня, згодна з пастановай Савета міністраў, аклады настаўнікаў выраслі на 25%. Праўда, з пачатку гэтага ж года павялічылася і нагрузка – стаўка стала не 18, а 20 гадзін. У выніку, па дадзеных Мінадукацыі, заработная плата настаўнікаў у верасні вырасла толькі на 3%. Ці так гэта?
Пачатак навучання – 15 кастрычніка
У курсе «Асновы канфлікталогіі» студэнты пазнаёмяцца з асноўнымі паняццямі канфлікталогіі, атрымаюць заданні, накіраваныя на фарміраванне практычных навыкаў кіравання канфліктамі, вядзення перамоў, рэагавання на правакацыйныя паводзіны.
Курс прызначаны для студэнтаў і выкладчыкаў, кіраўнікоў і падначаленых, працоўных і хатніх гаспадынь, настаўнікаў і бацькоў, мужчын і жанчын, багатых і бедных – для ўсіх і кожнага, хто хоць бы раз трапляў у стан канфлікту.
Працягласць навучання – 7 – 8 тыдняў. Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў сеціве ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выкананні фінальнай працы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.
Апошні тэрмін – 1 сакавіка
У Беларусі ўпершыню абвешчаны конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі. Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер, – заклікаюць арганізатары конкурсу, якімі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з сайтам bookster.by.
Намінацыі конкурсу:
• Проза – рэцэнзія на празаічны ці драматычны твор найноўшай беларускай літаратуры (ад 1980-х).
• Паэзія – рэцэнзія на паэтычны твор найноўшай беларускай літаратуры (ад 1980-х).
• Класіка – крытычнае эсэ пра твор беларускай літаратурнай класікі.
• Гедройц – рэцэнзія на кнігу, намінаваную на прэмію імя Ежы Гедройца 2014 года.



