Архіў навін
Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі на ўроках матэматыкі, гісторыі і замежнай мовы
Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)
1 красавіка — дзень гумару і смеху, які падабаецца ўсім школьнікамі і некаторым настаўнікам.
Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.
Хутка набліжаеца 1 красавіка — дзень гумару і смеху.
Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.
Кампазітар і выканаўца падзяліўся сакрэтам, што гэтая і шэраг іншых песен ўвойдуць у новы альбом, які мае працоўную назву «Зміцер Сідаровіч і «Каманда школьных песень».
Спампаваць і паслухаць песню «Я вучыў!" (mp3, 1,12 Мб)
Вальс развітання
Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша
Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.
І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.
Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.
Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.
Праграма падрыхтоўкі медыятараў
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.
Медыяцыя лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.
У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.
Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”
Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.
Тэмамі могуць быць:
– Выяўленне і абмеркаванне невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя
– Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна
– Вусная гісторыя і яе элементы ў адукацыйным працэсе (асвятленне падзеяў праз лёсы людзей)
– Дыялог і пераемнасць пакаленняў
– Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”
– Метадычныя матэрыялы па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.
Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.
Мэтавыя групы:
– дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп
– спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).
Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)
2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Прапануем дапаможны матэрыял з ілюстрацыямі да тэмы «Гісторыя БНР».
2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
Спампаваць РDF
Імпрэзы ў беларускіх школах
Сяргей Законнікаў правядзе шэраг сустрэч у Валожыне Мінскай вобласці 26 сакавіка. Аб 11-й творца выступіць перад школьнікамі СШ №2, якая знаходзіцца па адрасе: Шчарбіны, 2. А ў школе-гімназіі №1 выступ распачнецца ў 12.20. Школа-гімназія знаходзіцца па адрасе: Гагарына, 14.
Дабрачынны канцэрт гурта HandmadE адбудзецца ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, ). Выступ распачнецца 25 сакавіка ў 16.00. Спачатку – інструментальная частка, потым – новыя й старыя песні гурта. Уваход вольны. Пры жаданні можна будзе даваць дабрачынную фінансавую дапамогу для дзяцей-сіротаў. Спецыяльныя госці канцэрта – паэт Глеб Лабадзенка і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.
Паводле budzma.org



