Архіў навін
26 снежня ў Мінску ў кавярні Жар-Птушка (што ў Цэнтральным Дзіцячым парку) з 11-ай да 14-ай гадзіны пройдзе Беларуская Ялінка для маленькіх і вялікіх дзетак з удзелам актораў Тэатру юнага гледача, выступам калядоўшчыкаў, конкурсамі, сюрпрызамі і салодкім сталом. Колькасць квіткоў абмежаваная. Звяртацца да 20 снежня па тэл.: (МТС) +375 29 784 63 13, (Velcom) +375 29 911 78 87 (Наста); (Белсел) +375 29 403 15 35 (Наталля).
Запрашайце ў сваю школу. 
Прапануюцца творчыя сустрэчы з літаратарамі, выдаўцамі і бардамі, адкрытыя ўрокі і прэзентацыі кніжных навінак. Зацікаўленыя могуць кантактаваць: siuchyk@lingvo.minsk.by
Уладзімір Паддубскі
Дапаможнікі утрымліваюць карткі для арганізацыі пазаняткавага кантролю па курсе фізікі 9- 11 класаў ўстановаў адукацыі з 11-гадовым тэрмінам навучання. Карткі складзеныя ў адпаведнасці з праграмай і патрабаваннямі 10-бальнай сістэмы адзнакі вынікаў навучальнай дзейнасці вучняў. Заданні, уключаныя ў дапаможнік, можна выкарыстоўваць для замацавання тэарэтычных ведаў і набыцця практычных навыкаў навучэнцаў.
Фoнд «Лабараторыя рэпaртажу» ў супрацоўніцтве з Лабараторыяй рэпартажу Iнстытута журналістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта, дзякуючы фінансавай падтрымцы Mіністэрства замежных справаў Польшчы, рэалізуе праект «Mаладая Беларусь, яе месца ў еўрапейскай прасторы паміж Усходам і Захадам» і абвяшчае конкурс.
Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам.
Удзельнікам трэба адказаць на некалькі пытанняў пра Беларусь, Польшчу і Еўрапейскі Саюз і даслаць адказы да 8 снежня па электроннай пошце e-mail: redakcja@mloda-bialorus.pl. Сярод тых, хто адкажа правільна, будзуць разыграныя прызы.
Прапануем сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да святаў.
— Сцэнар навагодняга свята для дзетак (падыйдзе для садка і пачатковай школы)
-- Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі.
-- Зімовыя вершы
-- Тэксты калядак
-- Музыка і словы песні “Jingle bells” па-беларуску
-- Сцэнар каляднага свята ў школе Загрузіць
Адукацыйны медыяагляд
- Галоўнай складовай пазабюджэтных сродкаў упраўленняў адукацыi, як правiла, з’яўляюцца бацькоўскiя ўзносы. Напрыклад, на рахунак аддзела адукацыi адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна г. Гродна за студзень—кастрычнiк гэтага года паступіла 247 908 980 рублёў (бацькоўскiя ўзносы), або 55 працэнтаў ад усiх пазабюджэтных сродкаў.
Фестываль навучальных гурткоў
9–10 снежня 2006 г. ў г. Мінску у канферэнц-зале МГГІПКіПКА (зав. Бранявы, 15а) адбудзецца Фестываль навучальных гурткоў.
Праграма фестываля прадугледжвае наступныя мерапрыемствы:
• Прэзентацыя навучальных гурткоў у Беларусі, у якой гаворка пойдзе пра вынікі правядзення навучальных гурткоў у Беларусі, пазітыўныя змяненні і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца лідэры падчас іх правядзення.
• Прэзентацыя кніг і старонак сайтаў, прысвечаных тэхналогіі навучальнага гуртка.
Педагагічная Майстэрня
- Тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў пры вывуэнні твораў Васіля Быкава"- Вельмі тэхналагічная і сучасная распрацoўка заняткаў ад Н.М. Рагатоўскай, выкладчыцы гімназіі № 18 г. Мінска.
Аўтар Н.М. Рагатоўская, выкладчыца гімназіі № 18 г. Мінска.



