Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.02.2007

У ЕГУ пачалася рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы веснавога семестра
1 – 28 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць рэгістрацыю на дыстанцыйныя курсы.

11.02.2007

Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання» праводзіцца па двух кірунках:
— Конкурс метадычных распрацовак урокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на ўроках па школьных прадметах;
— Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Мая грамадзянская пазіцыя».

09.02.2007

Арганічная хімія. Электронны падручнік для сярэдняй школы.
Пад рэдакцыяй Г.І. Дзерабінай, А.У. Солавава (на рускай мове)
Загрузіць старонку

03.02.2007

Прэзентацыя PowerPoint.
Распрацаваў Шабусаў Анатоль Канстанцінавіч. Старaсельскі ВПК ДСШ Бялыніцкі р-н.
e-mail: ilotana@tut.by
Спампаваць (991 KБ)

30.01.2007


Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Фізкультурна–пазнавальны кампанент па асноўным тэмам школьнай праграмы па англійскай мове для 1–4 класаў школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.

Спампаваць



25.01.2007


Масленіца (Масленка, Сырная сядмiца, Запусты)
Сцэнарый складзены настаўнiцамi этнашколы Вiкторыяй Яршовай, Бярнардай Iвановай i Фаiнай Таранавай.
Паказаны вучнямi 5 класа ( з дапамогай 4-га i 8-га) у 1999 годзе.
Пастаноўка Вiкторыі Яршовай.
Дзеючыя асобы:
4 зазывальнiкi – скамарохi
Карабейнiкi
Маладая пара
Хлопцы i дзяўчаты
Загрузіць сцэнар



25.01.2007



Сцэнар да свята Грамніцы ці Стрэчанне
Сцэнарый склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Упершыню паказалі вучні 6-га класа ў 2002 годзе.
Пастаноўка Алены Сямінскай.
Дзеючыя асобы:
Грамаўнік
Грамаўніца
Дзяўчаты
Хлопцы
Андрэй з калодай
Пані
Паніч
Вазніца
Павадыр мядзведзя
Мядзведзь
Гарэлыш
Пужайла і Пужаніца – “нячысцікі”
Загрузіць сцэнар




18.01.2007

Працягваецца падпіска на КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ – інфарматыўна-насычанае і цікавае выданне для аматараў беларускай даўніны. Гісторыя, асобы мінуўшчыны, фальклор, краязнаўчыя вандроўкі, старая архітэктура...
Даўнімі сябрамі газеты з'яўляюцца Анатоль Бутэвіч, Анатоль Грыцкевіч, Лідзія Кулажанка, Віталь Скалабан, Адам Мальдзіс, Уладзімір Гілеп.
Газета выходзіць штотыднёва толькі па падпісцы. Падпісацца можна ў любым аддзяленні Белпошты.
ПАДПІСНЫ ІНДЭКС: індывідуальны 63320, ведамасны 633202.
Кошт падпіскі: 1 месяц – 3500 бел.руб., 3 месяцы – 10000 бел. руб.

18.01.2007

У кнізе беларускія дзеці, іх мамы, таты, бабулі і дзядулі знойдуць вершы, забаўлянкі-прыбабунькі, якія даўно палюбіліся польскай дзятве. Кніжка таксама будзе карыснаю выхавацелям дзіцячых садкоў, настаўнікам пачатковых класаў.
Укладальнікі Лявон Баршчэўскі і Уладзімір Сіўчыкаў, мастачка Алена Карповіч.
Спампаваць выбраныя старонкі

Старонкі