Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.10.2024

У Дзень Настаўніка акцэнтуем увагу на прывабнасці прафесіі настаўніка і прапануем агляд спрыяльных і неспрыяльных фактараў у школьнай адукацыі розных краін і Беларусі.

04.10.2024

У «Мастацкай літаратуры» выйшла даўно запатрабаваная кніга — «Народны каляндар школьніка: святы для дзяцей і тых, хто іх любіць». Аўтар канцэпцыі і тэксту — вядомая пісьменніца, аўтарытэтны выдавецкі рэдактар Аксана Спрынчан.

03.10.2024

Вылучаны два фактары, якія на сістэмным і інстытуцыянальным узроўнях найбольш спрыяюць павышэнню якасці школьнай адукацыі і эфектыўнаму фармаванню ключавых кампетэнцый навучэнцаў

29.09.2024

У 2024 годзе ў Івацэвічах праходзіў Дзень беларускага пісьменства. Прапануем пачытаць пра віктарыну для школьнікаў, якую зладзілі арганізатары.

27.09.2024

Прапануем шаблон для абнаўлення у рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу нацыянальных школьных навучальных праграм

27.09.2024

Мэты:
Адукацыйная: Развіць у вучняў разуменне розніцы паміж паняццямі "мары" і "мэты". Вучыць пастаноўцы мэтаў і планаванню дзеянняў для іх дасягнення.
Развіццёвая: Спрыяць фарміраванню ў вучняў здольнасці да планавання і самарэфлексіі.
Выхаваўчая: Выхоўваць адказнае стаўленне да будучыні і ўменне матываваць сябе на дасягненне жаданых вынікаў.
Мэта на мове вучня:
Адкажу на пытанні: Як мары ператварыць у мэты? Якія ёсць стратэгіі для дасягнення мэтаў? Як пераадолець перашкоды і разлічыць рэсурсы?

25.09.2024

Мэта гэтых рэкамендацый – паказаць арыенціры для абнаўлення у рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу нацыянальных школьных навучальных праграм.

20.09.2024

Грамадзянская кампетэнцыя – гэта здольнасць дзейнічаць на аснове этычнай і адказнай грамадзянскай пазіцыі і паўнавартасна ўдзельнічаць у сацыяльным і грамадскім жыцці ў лічбавую эпоху на мясцовым, нацыянальным і глабальным узроўнях. Паспрабуем актуальна сфармуляваць грамадзянскую кампетэнцыю беларускага вучня?

12.09.2024

Галоўная ідэя праекта "Дзеці для дзяцей": каб дзеці візуалізавалі гісторыю Беларусі ў той форме, якая бліжэй ім самім.

06.09.2024

Культурная кампетэнцыя – неад’емнае патрабаванне да сучаснага чалавека незалежна ад таго, жыве ён у лакальным ці глабальным свеце, эфектыўна функцыянуе ў кантэксце ўласнай культуры ці ў іншакультурных асяродках, ажыццяўляе міжкультурную камунікацыю ці пераважна замкнёны на адной сацыяльнай групе.

Старонкі